Кіраўнік МУС Польшчы: Для вызвалення Пачобута прыцягнутыя дыпламатычныя і спецыяльныя службы
6 жніўня, Позірк. Польшча шукае “найбольш спрыяльны шлях” для вызвалення асуджанага ў Беларусі журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута, заявіў 6 жніўня ў эфіры TVN24 міністр унутраных спраў і адміністрацыі гэтай краіны Томаш Сямоняк.
Кажучы пра нядаўні абмен зняволенымі паміж ЗША і РФ, чыноўнік адзначыў, што праца па вызваленні Пачобута вядзецца, але “іншым шляхам”. Разам з міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім яны “глыбока ўцягнутыя ў гэтую справу”, да яе таксама прыцягнутыя дыпламатычныя і спецыяльныя службы.
Сямоняк сцвярджае, што чым менш размоў на гэтую тэму вядзецца, “тым больш шанцаў, што Анджэй Пачобут вернецца дадому”. “Такія справы любяць цішыню. Іншыя польскія грамадзяне і людзі, звязаныя з Польшчай, знаходзяцца ў зняволенні ў Расіі і Беларусі. Мы таксама змагаемся за іх. Польшча будзе прыкладаць столькі намаганняў, колькі неабходна для вызвалення гэтых людзей”, — дадаў ён.
Кіраўнік МУС таксама згадаў пра расследаванне нападу на мяжы з Беларуссю, у выніку якога быў смяротна паранены польскі вайсковец Матэвуш Сітэк. Паводле слоў Сямоняка, “маецца цэлы комплекс матэрыялаў, звязаных з гэтай справай”, Варшава спадзяецца “на супрацу з боку Беларусі” ў пошуку нападніка на ваеннаслужачага.
“Мы таксама супрацоўнічаем са службамі іншых краін у гэтай справе. Мы будзем пераследваць гэтага чалавека да канца. Рана ці позна гэты чалавек паўстане перад польскім судом”, — перакананы міністр.
На думку Сямоняка, “ёсць падставы меркаваць”, што ў выпадку, “які знаходзіцца па-за палітыкай і з’яўляецца абсалютна маральным пытаннем”, Мінск зразумее, што гэтае пытанне павінна быць аддзелена ад “нейкіх праблем ва ўзаемаадносінах”, і “проста перадасць забойцу польскага салдата Польшчы”.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Анджэя Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) КК. Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязнем. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
4 жніўня 2024 года намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры Polsat News паведаміў, што вызваленне Пачобута і іншых палітвязняў абмяркоўваецца “наўпрост з Беларуссю”.
6 чэрвеня гэтага года стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
17 ліпеня Сямоняк заявіў, што, “калі Беларусь вызваліць Анджэя Пачобута, пачне супрацоўнічаць з Польшчай па пытанні забойцы сяржанта Матэвуша Сітэка і перастане садзейнічаць ціску на мяжы, то, несумненна, з’явяцца сігналы, якія дазволяць больш прагматычна выбудоўваць стасункі з польскага боку”.
Днём пазней аналагічныя ўмовы разрадкі двухбаковых стасункаў агучыла МЗС Польшчы.
20 ліпеня з’явілася інфармацыя, што кампетэнтныя органы Польшчы высветлілі асобу чалавека, які напаў на Сітэка. На той момант заяўлялася, што ён па-ранейшаму на беларускай тэрыторыі, але праз раскрыццё можа ўцячы на Блізкі Усход.
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
- Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты (абноўлена)
- Грамадства
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт
- Грамадства
Беларусаў да асцярожнасці з-за паводак у Еўропе заклікала толькі амбасада ў Аўстрыі
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі
- Эканоміка
З 1995 года пагалоўе свіней у Беларусі знізілася ў 1,6 раза, кароў — у 1,5
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская аб палітвязнях: Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе "злачынцаў"
- ГрамадстваУ Мінску тры дні назіраецца рэкордная тэмператураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты
- Палітыка
Беларусы ў Грузіі арганізавалі пікет ля будынка ўрада ў сувязі з дэпартацыяй Андрэя Мялешкі
- Грамадства
Разам з журналістам Мялешкам з Грузіі дэпартуюць яго непаўналетнюю дачку — БАЖ
- Палітыка
Вячорка: Ведаем пра сітуацыю з Мялешкам, але ў нас пакуль не атрымалася збудаваць адносіны з урадам Грузіі
- Грамадства
У аўтамабільнай аварыі ў Ляхавіцкім раёне загінула два чалавекі, адзін цяжка траўмаваны
- Грамадства, Палітыка
За 8 месяцаў мытнікі вынялі на мяжы каля 2,5 тыс. адзінак халоднай зброі — ДМК
- Эканоміка
Долар і еўра падаражэлі на таргах БВФБ 16 верасня
- Палітыка
Латушка: Пазіцыі АПК і Літвы ў галоўных пытаннях палітыкі ў дачыненні да Лукашэнкі супадаюць
- Грамадства, Палітыка
Больш за 5 тыс. жыхароў краін Еўропы наведала Беларусь без віз за тыдзень —Дзяржпагранкамітэт
- Эканоміка
У студзені — жніўні рознічны тавараабарот у Беларусі вырас на 12% да таго ж перыяду 2023 года
- Палітыка
Прэм'ер-міністр Славакіі віншаваў з юбілеем Лукашэнку, якога ЕС не лічыць законным прэзідэнтам
- Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка па факце прызнаў занепакоенасць сітуацыяй з транзітам грузаў праз Беларусь
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская ў 25-ю гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага: Рэжым павінен адказаць за злачынствы
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах у Беларусі працягваюць расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост прамысловай вытворчасці — Белстат
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 15%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Беларусы Вроцлава мабілізуюцца для аказання дапамогі пацярпелым ад наступстваў паводкі
- Грамадства, Эканоміка
Рассельгаснагляд узяў пад узмоцнены кантроль прадукцыю пяці беларускіх прадпрыемстваў
- Грамадства
З красавіка ў Беларусі пацярпела не менш як 45 адзінак сельгастэхнікі
- Палітыка
Лукашэнка жадае, каб мітрапаліт Веніямін і надалей умацоўваў “духоўнае адзінства” беларусаў
- ПалітыкаЦіханоўская ўздыме перад ПА НАТО пытанне прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Да канца года ЕАБР чакае ў Беларусі інфляцыю "блізкай да цяперашніх значэнняў"