З пачатку купальнага сезона ў Беларусі патанула 17 дзяцей — амаль на 80% больш, чым годам раней

7 жніўня, Позірк. З пачатку 2024 года ў вадаёмах Беларусі патанула 245 чалавек, з іх 17 – дзеці, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 7 жніўня начальнік Цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Максім Клачко.
“У гэтым годзе назіраецца рост колькасці загінуўшых дзяцей на вадзе, — адзначыў спікер. — У мінулым годзе мы страцілі 13 дзяцей”.
Не зафіксавана гібель дзяцей у Віцебскай і Гродзенскай абласцях, а таксама ў Мінску. “Адпаведна ў Брэсцкай вобласці загінула чатыры дзіцяці, Гомельскай — шэсць, Мінскай — пяць, Магілёўскай — два”, — сказаў Клачко.
З усіх патанулых, паводле яго слоў, 87 чалавек (35,5%) знаходзіліся ў вадзе ў стане алкагольнага ап’янення. З пачатку купальнага сезона патанула 187 чалавек (за аналагічны перыяд 2023-га – 136; +37,5%), з іх 16 дзяцей (9; +77,8%).
Асноўнымі прычынамі гібелі ён назваў “няўменне купацца”, “адпачынак ля вады ў стане ап’янення”, “дарослыя выпускаюць з-пад увагі сваіх малалетніх дзяцей”.
У гэтым годзе МНС “узмацніла інфармацыйную працу з насельніцтвам”, а таксама “задзейнічала авіяцыю ведамства для выяўлення стыхійных месцаў адпачынку каля вады”.
З пачатку года былі выратаваны 173 чалавекі, з іх 49 — дзеці, адзначыла афіцыйны прадстаўнік Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АРВОД) Кацярына Міхалёва. Статыстыка за мінулы год не прыводзілася.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- ГрамадстваРаспарадчыкі бюджэтных сродкаў за дзяржрахунак спрабуюць купіць дарагую асадку, гарбату, кавамашыну — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на гэтым тыдні наведае Швецыю, Бельгію, Іспанію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года прамвытворчасць вырасла на 1%, годам раней — на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка