Польскія вытворцы занепакоеныя ростам імпарту ўгнаенняў з Беларусі і РФ
8 жніўня, Позірк. Далейшы рост імпарту ўгнаенняў з Беларусі і Расіі ў Польшчу можа прывесці да выцяснення польскіх вытворцаў з рынку, заявілі прадстаўнікі Польскай палаты хімічнай прамысловасці і сектара вытворчасці ўгнаенняў 7 жніўня на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў.
Якім чынам падсанкцыйная прадукцыя трапляе на польскі рынак, не ўдакладняецца.
Вытворцы настойваюць на змене законаў, каб абмежаваць імпарт. У той жа час мясцовыя фермеры заяўляюць пра рэзкае падвышэнні цэн на ўгнаенні і праблему з доступам да польскіх угнаенняў.
Паводле інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў, у сезоне 2022–2023 гадоў доля імпарту на ўнутраным рынку ўгнаенняў дасягнула 56%, паказаўшы двухразовы рост у параўнанні з папярэднім сезонам.
Міністр Чэслаў Сякерскі паведаміў, што ведамства пачынае працаваць над папраўкамі да закона “Аб угнаеннях і ўгнаенні”, аднак сектар вытворчасці адпаведнай прадукцыі знаходзіцца ў падпарадкаванні многіх органаў.
На думку чыноўніка, неабходна арганізаваць яшчэ адну сустрэчу, але ўжо з удзелам прадстаўнікоў іншых польскіх міністэрстваў, у кампетэнцыю якіх уваходзяць рашэнні, прапанаваныя сектарам.
ААТ “Беларуськалій”, вытворца калійных угнаенняў, знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з 2022 года. Праз іх уплыў нарвежскі пастаўшчык калія Yara — адзін з найбуйнейшых у Еўропе пакупнікоў беларускіх угнаенняў — абвясціў пра спыненне супрацы з “Беларуськаліем”.
Пад санкцыямі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі знаходзіцца таксама беларускі вытворца азотных угнаенняў “Гродна Азот”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка