У гадавіну выбараў 2020 года амбасада ЗША ў Беларусі заклікала неадкладна вызваліць палітвязняў

9 жніўня, Позірк. Неадкладна вызваліць палітвязняў заклікала пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі у Беларусі ў чарговую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
У заяве адзначаецца, што ЗША падтрымліваюць “беларускі народ і яго дэмакратычныя памкненні”.
Амбасада нагадала, што 9 жніўня 2020 года беларусы “выйшлі на пратэсты супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў”. Чатыры гады пасля “больш за 1.400 палітвязняў застаюцца за кратамі” (1.385 у спісе праваабарончага цэнтра “Вясна”).
8 жніўня з падобнай заявай выступіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Ён падкрэсліў, што ЕС “застаецца аднадушным у сваёй падтрымцы мужнага народа Беларусі”, а таксама “беларускага дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці ў іх імкненні да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай Еўропы”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская дапусціла стварэнне часовага лагера ў выпадку масавай дэпартацыі палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь трэці месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі з 2013 года не фіксуюцца выпадкі захворвання на шаленства сярод людзей — урач-эпідэміёлагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў жніўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года выраслі на 5,3% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка