Латушка: Санкцыі — гэта наш абменны фонд
9 жніўня, Позірк. Акцыя да чацвёртай гадавіны прэзідентскіх выбараў 2020 года адбылася 9 жніўня ў Варшаве. Каля 500 чалавек прайшлі маршам ад помніка Тадэвушу Касцюшку да помніка Мікалаю Каперніку ў цэнтры горада. У абедзьвух кропках адбыліся мітынгі.
“Святам годнасці, гонару і пашаны”, а таксама “болю за тых, хто загінуў, хто прайшоў праз катаванні, хто дагэтуль у турмах, хто пралівае сваю кроў ва Ўкраіне” назвала гэты дзень старшыня Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.
“Гэта боль і за ўсіх тых, хто быў вымушаны з’ехаць з роднага краю, страціць усё і пачынаць усё з нуля”, — сказала яна.
Старшыня Народнага антыкрызмснага ўпраўлення, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка заклікаў не прызнаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі і далей змагацца з ім.
Латушка ў чарговы раз раскрытыкаваў агучаную 3 жніўня сябрам КР, экс-спікерам трэцяга склікання Андрэем Ягоравым прапанову прызнаць легітымнасць рэжыму Лукашэнкі “ў пэўным сэнсе” для гіпатэтычнага вызвалення палітвязняў.
“Я запрашаю гэтых спадароў Ягоравых і Кныровічаў (бізнесмен і блогер, сябар КР ад “Блоку Пракоп’ева — Ягорава” Аляксандр Кныровіч. — “Позірк”.) прыйсці тут і сказаць нам, што яны хочуць, каб мы сталі на калені, каб мы прызналі гэтую пачвару”, — сказаў ён.
“Я выбіраю шлях барацьбы, я выбіраю шлях змагацца”, — дадаў Латушка.
“Падарункам дыктатару” да гадавіны выбараў палітык назваў новыя санкцыі заходніх краін і, у прыватнасці, ЗША, якія ў тым ліку датычаць авіяпарка, якім карыстаецца Лукашэнка.
“Мы пасадзілі твае самалёты, мы пасадзім і цябе”, — сказаў ён, дадаўшы, што прапановы па санкцыях рыхтавала НАУ.
“Калі хочаце, гэта наш абменны фонд. Бо калі хтосьці мне кажа: “Давайце штосьці прапануем рэжыму. Што ў нас ёсць? Пустыя кішэні?” А вось у нас ёсць санкцыі, у нас ёсць самалёт яго пад санкцыямі. У нас ёсць яго кіраўнікі. У нас ёсць гарманізацыя санкцый з Расіяй на 60%”, — заявіў Латушка.
Такім чынам ён апеляваў да вялікага абмена зняволенымі паміж Расіяй і Захадам, які адбыўся 1 жніўня, у якім не ўдзельнічалі беларускія дэмакратычныя сілы і які не датычыўся беларускіх палітвязняў.
“У мяне не кароткая памяць. Я памятаю, што было 9 жніўня. Я памятаю, што было пасля 9 жніўня. І я ведаю, што дзеецца сёння ў Беларусі”, — сказаў кіраўнік НАУ.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка