НАУ: Пашырэнне санкцый ЗША — следства выразнага разумення злачыннага характару рэжыму Лукашэнкі
6 снежня, Позірк. Рашэнне ўладаў ЗША аб пашырэнні санкцый — “следства выразнага разумення Злучанымі Штатамі злачыннага характару рэжыму Лукашэнкі, адказнага за развязванне вайны супраць Украіны, здзяйсненне ваенных злачынстваў, такіх як незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны, а таксама злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да народа Беларусі”. Такую заяву зрабіла Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.
НАУ падкрэсліла, што, “нягледзячы на ўзмоцненыя спробы лабіявання змякчэння санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, ЗША пацвердзілі сваю прыхільнасць палітыцы ціску на парушальнікаў нормаў міжнароднага права”.
Прыняцце гэтага рашэння напярэдадні стратэгічнага дыялогу Беларусь — ЗША з’яўляецца важным сігналам аб тым, з кім Злучаныя Штаты гатовы весці дыялог як з партнёрамі, на прапановы якіх (у тым ліку санкцыйныя) яны гатовы рэагаваць, а з кім — выключна як са злачынцамі і агрэсарамі, адзінай магчымай рэакцыяй на злачынствы якіх з’яўляецца пакаранне”, адзначыла НАУ.
“Мы перакананыя, што размаўляць з рэжымам Лукашэнкі магчыма толькі з пазіцыі сілы і толькі праз ужываньне адпаведных інструмэнтаў магчыма паскорыць перамены ў Рэспубліцы Беларусь. Спадзяемся, што прыкладу ЗША рушаць услед і нашыя еўрапейскія партнёры”, — гаворыцца ў заяве.
НАУ мае намер “падчас бліжэйшых мерапрыемстваў” пераканаць ЗША і ЕС у неабходнасці “поўнай гарманізацыі эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі, а таксама ў прымяненні механізмаў міжнароднай крымінальнай адказнасці”.
5 снежня Злучаныя Штаты ўвялі новыя санкцыі супраць беларускіх фізічных і юрыдычных асоб: кіраўніка прадпрыемства “Белмытсэрвіс” Вадзіма Бабарыкіна, дырэктара ААТ “Зеніт-БелОМА” Мікалая Гайчука, гендырэктара “БелОМА” Аляксандра Мароза, прадпрымальнікаў Віктара Пятровіча (дырэктар ТАА “Тытунь-інвест” ), Аляксандра Шакуціна (старшыня савета дырэктараў ААТ “АМКАДОР”), Паўла Тапузідзіса (“Тытунь-Інвест”), дырэктара навуковатэхнічнага цэнтра “ЛЭМТ” БелОМА Аляксея Шкадарэвіча, генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова.
У спіс кампаній, уключаных у новы пакет амерыканскіх санкцый, унесены канцэрн “Беллеспаперапрам”, Мінскі механічны завод імя Вавілава, ААТ “Зеніт-БелОМА” і навукова-тэхнічны цэнтр “ЛЭМТ” БелОМА, кіруючая кампанія холдынгу “Гарызонт”, навукова-вытворчы холдынг дакладнага машынабудавання “Планар”, холдынг “Беларуская цэментная кампанія”, “Белмытсэрвіс”, “Тытунь-інвест”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, якая ў рамках стратэгічнага дыялогу з ЗША зараз знаходзіцца з візітам у гэтай краіне, заклікала Вашынгтон узмацніць жорсткасць санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў і пазбавіць іх магчымасці абыходзіць абмежаванні. Першы раунд стратэгічнага дыялогу адбудзецца 6—7 снежня.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка