Затрыманне Віктара Бабарыкі — парушэнне яго права на свабоду, прызнаў КПЧ ААН
12 снежня, Позірк. Пры затрыманні прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі было парушана яго права на свабоду, прызнаў Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, камітэт прыйшоў да такой высновы 31 кастрычніка 2023 года. Пры гэтым адпаведную скаргу абарона экс-банкіра і палітыка падала 10 ліпеня 2020-га.
Пра стан палітвязня няма дакладнай інфармацыі ўжо больш за сем месяцаў. КПЧ звярнуўся да беларускай дзяржавы з просьбай “прыняць тэрміновыя меры”, каб “жыццё, фізічны і маральны стан Віктара Бабарыкі не падвяргаліся небяспецы”. Камітэт таксама просіць “забяспечыць яго камунікацыю з адвакатамі, членамі сям’і і медыцынскімі работнікамі”.
КПЧ ацаніў дзеянні дзяржавы “ў сувязі з пазбаўленнем Бабарыкі асабістай свабоды на першапачатковым этапе расследавання”. Вывучыўшы скаргу і пярэчанні беларускіх уладаў, накіраваных 24 ліпеня 2020 года і 19 ліпеня 2021-га, камітэт прыйшоў да высновы, што дзяржава парушыла гарантыі права на свабоду палітыка, “ўсталяваныя п. 1, 3 і 4 арт. 9 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”.
Камітэт нагадаў Мінску пра яго абавязацельства “даць эфектыўныя сродкі кампенсацыі шкоды ў сувязі з парушэннямі правоў Віктара Бабарыкі паводле Пакту”: “На гэтым этапе КПЧ прызнаў такім сродкам поўную рэпарацыю, уключна з адэкватнай кампенсацыяй. Пра прынятыя меры дзяржава павінна паведаміць камітэту на працягу 180 дзён, а таксама забяспечыць публікацыю і шырокі распаўсюд гэтага рашэння на дзяржаўнай мове”.
Аргументацыя камітэта такая: Бабарыка быў затрыманы і заключаны пад варту “выключна на падставе падазрэнняў ў здзяйсненні злачынстваў”, пры гэтым не было прынята да ўвагі, што ён не быў судзімы і стала пражываў у Беларусі. Няма ніякай інфармацыі пра тое, што Бабарыка спрабаваў уцячы ці перашкодзіць следству, таму матывы ўзяцця пад варту ні на чым не заснаваныя, адзначае КПЧ.
Пра пачатак расследавання ў дачыненні Бабарыкі было абвешчана 12 чэрвеня 2020 года, за шэсць дзён да яго затрымання. Пры гэтым ужо 4 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка публічна намякнуў на тое, што Бабарыка вінаваты ў махлярстве.
Камітэт звярнуў увагу на той факт, што больш за суткі пасля затрымання ў адвакатаў не было доступу да Бабарыкі, а іх канфідэнцыйным зносінам перашкаджалі на працягу тыдня.
Палітык паўстаў перад судом толькі праз восем месяцаў пасля арышту, гэта “несумяшчальна з патрабаваннем Пакта пра тое, што чалавек павінен быць дастаўлены да суддзі неадкладна пасля затрымання (паводле практыкі камітэта — не пазней, чым праз 48 гадзін)”, адзначае КПЧ.
Паколькі абаронцаў Бабарыкі абавязалі даць падпіску аб неразгалошванні даных следства, у іх не было права перадаваць КПЧ дакументы пра яго затрыманне і змяшчэнне пад варту. Гэта стала перашкодай “у абароне ад парушэнняў арт. 9 Пакта”.
Камітэт лічыць, што было парушана права Бабарыкі на справядлівы суд, ён таксама падвергся дыскрымінацыі паводле палітычных перакананняў. Гэтае заключэнне заснавана на выніках разгляду другой скаргі палітыка, зарэгістраванай у КПЧ 9 траўня 2022 года.
6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд прыгаварыў Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса) і “легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам” (ч. 2 арт. 235). Палітык віну не прызнаў.
Адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №1 (Наваполацк, Віцебская вобласць).
26 красавіка 2023 года з’явілася інфармацыя пра шпіталізацыю Бабарыкі ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматораксам. Крыніца “Позірку” паведаміла, што “магчыма, у лёгкіх у яго выяўлена вада”.
Увечары 27 красавіка палітык усё яшчэ знаходзіўся ў шпіталі, праходзіў лячэнне ў хірургічным аддзяленні, быў у стане сярэдняй цяжкасці.
У ліпені адміністрацыя наваполацкай калоніі паведаміла сваякам Бабарыкі, што ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). 17 ліпеня родныя палітвязня трапілі на прыём да адміністрацыі калоніі, там ім сказалі, што яго здароўю “нічога не пагражае”.
9 лістапада Бабарыку споўнілася 60 гадоў.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Інфляцыя застаецца нізкай для спажывецкага попыту, які склаўся ў эканоміцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка