Мінск 01:49

У 12-ы санкцыйны пакет ЕС уключана 12 беларускіх грамадзян

Фота: "Позірк"

18 снежня, Позірк. 12 грамадзян Беларусі і адна грамадзянка Украіны беларускага паходжання, якая перайшла на бок Расіі, уключаны ў 12-ы пакет санкцый Еўрапейскага саюза ў адносінах да РФ, якая вядзе вайну супраць Украіны, і Беларусі як сатэліта Крамля.

Санкцыі зацверджаны 18 снежня. “Позірк” публікуе беларускую частку санкцыйнага пакета ў алфавітным парадку са скарачэннямі непрынцыповага характару:

1. Васіль Герасімаў, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю

Абгрунтаванне: “З’яўляецца членам Савета бяспекі. Новая канцэпцыя нацыянальнай бяспекі прадугледжвае развіццё рэгіянальнай групоўкі войск Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, павышэнне эфектыўнасці органаў ваеннага камандавання і кантролю. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва спрыяе ўмацаванню ваеннага патэнцыялу Расіі. У сваёй ролі члена Савета бяспекі Васіль Герасімаў надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі”.

2. Леанід Давідовіч, камандзір 61-й авіябазы (Баранавічы, Брэсцкая вобласць)

Абгрунтаванне: “З’яўляецца камандзірам 61-й авіябазы і баранавіцкага гарнізона, на якіх Расійская Федэрацыя трэніруе сваіх салдат. Падчас вайны Расіі ва Украіне грамадзяне заўважалі пастаўкі вайсковых грузаў і палёты знішчальнікаў у баранавіцкі гарнізон і з яго. Людзей, якія спрабавалі супраціўляцца гэтай ваеннай падрыхтоўцы і перавозцы ваенных грузаў, называлі “рэйкавымі партызанамі”, арыштоўвалі і называлі экстрэмістамі і здраднікамі. Больш за тое, паступалі паведамленні, што гарнізон Баранавічаў выкарыстоўваўся для запуску ракет па Украіне. Такім чынам, Леанід Давідовіч падтрымлівае і рэалізуе дзеянні і палітыку, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”.

3. Аляксандр Дакучыц, начальнік брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху “Белаэранавігацыя”

Абгрунтаванне: “З’яўляецца кіраўніком філіяла, адказнага за дзейнасць аэрапорта Брэста. Расійскія вайсковыя самалёты ўзлятаюць з аэрапорта Брэста для правядзення нападаў у кантэксце агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Аэрапорт Брэста таксама выкарыстоўваецца для сумесных ваенных вучэнняў Беларусі і Расіі. Такім чынам, Аляксандр Дакучыц падтрымлівае і ажыццяўляе дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”.

4. Віталь Ефанаў, начальнік 174-га навучальнага палігона ВПС і войскаў СПА “Даманава”(Брэсцкая вобласць)

Абгрунтаванне: “Палкоўнік Віталь Ефанаў адказвае за падрыхтоўку прызыўнікоў і жаўнераў расійскага войска на аб’ектах, якія ён узначальвае. Такім чынам, Віталь Ефанаў надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі”.

5. Галіна Кацюшчанка, грамадзянка Украіны, ураджэнка Віцебскай вобласці, была сябрам прарасійскай партыі “Апазіцыйны блок”, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны перайшла на бок агрэсара, старшыня “выбарчай камісіі” акупаванай часткі Запарожскай вобласці (са жніўня 2022 года, пераабраная ў сакавіку 2023 года)

Абгрунтаванне: “Падчас яе знаходжання на пасадзе камісія адказвала за арганізацыю незаконных выбараў у акупаванай Запарожскай вобласці ў верасні 2023 года, спрабуючы такім чынам узаконіць расійскую агрэсіўную вайну ў гэтым рэгіёне. У гэтай ролі Галіна Кацюшчанка падтрымлівае і рэалізуе дзеянні і палітыку, што падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”.

6. Аляксей Лабко, начальнік 230-га агульнавайсковага палігона (Абуз-Лясноўскі, Брэсцкая вобласць)

Абгрунтаванне: “Адказвае за падрыхтоўку прызыўнікоў і салдат расійскай арміі на аб’ектах, якія ён узначальвае. Такім чынам, надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі”.

7. Сяргей Лагадзюк, намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення

Абгрунтаванне: “Галоўнае аператыўнае ўпраўленне ўдзельнічае ў ваеннай палітыцы Рэспублікі Беларусь і выступае вядучым структурным падраздзяленнем Генеральнага штаба ў сістэме стратэгічнага планавання і кіравання. На сваёй пасадзе Сяргей Лагадзюк курыруе дзеянні галоўнага аператыўнага ўпраўлення. Акрамя таго, Сяргей Лагадзюк з’яўляецца членам аб’яднанай калегіі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і, такім чынам, удзельнічае ў двухбаковым расійска-беларускім супрацоўніцтве ў ваеннай сферы. Рэспубліка Беларусь выкарыстоўваецца ў якасці ваеннага вузла расійскімі вайскоўцамі, і гэта стратэгічна аказвае ціск на Украіну з мэтай утрымання войскаў паблізу мяжы, тым самым аслабляючы абарончыя магчымасці Украіны. Такім чынам, Сяргей Лагадзюк як член аб’яднанай калегіі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі”.

8. Алег Мішчанка, першы намеснік старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

Абгрунтаванне: “Павялічыў пастаўкі вайсковай тэхнікі ў Расію на фоне яе агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Акрамя таго, будзе ўведзена ў дзеянне праграма ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Масквой і Мінскам да 2025 года, якая прадугледжвае ўзаемныя пастаўкі прадукцыі ваеннага прызначэння ў інтарэсах праваахоўных органаў Беларусі і Расіі. Такім чынам, Алег Мішчанка падтрымлівае ўрад Расійскай Фэдэрацыі, які нясе адказнасьць за анэксію Крыму і дэстабілізацыю Ўкраіны”.

9. Павел Муравейка, першы намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі

Абгрунтаванне: “На сваёй пасадзе ён курыруе дзеянні Савета бяспекі, у тым ліку ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Новая канцэпцыя нацыянальнай бяспекі прадугледжвае развіццё рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, павышэнне эфектыўнасці органаў ваеннага камандавання і кантролю. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва спрыяе ўмацаванню ваеннага патэнцыялу Расіі. Такім чынам, Павел Муравейка надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі”.

10. Аляксандр Рахманаў, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі

Абгрунтаванне: “На сваёй пасадзе курыруе выкананне рашэнняў Савета бяспекі і забяспечвае дзейнасць міжведамасных камісій пры ім, у тым ліку ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй і экспартны кантроль. Новая канцэпцыя нацыянальнай бяспекі прадугледжвае развіццё рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, павышэнне эфектыўнасці органаў ваеннага камандавання і кантролю. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва спрыяе ўмацаванню ваеннага патэнцыялу Расіі. Такім чынам, Аляксандр Рахманаў надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі”.

11. Валерый Равенка, начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

Абгрунтаванне: “Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь кіруе дзейнасцю Узброеных Сіл па арганізацыі і ажыццяўленню Міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і кантролю над узбраеннямі. Акрамя таго, Валерый Равенка з’яўляецца членам аб’яднанай калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і, такім чынам, удзельнічае ў двухбаковым расійска-беларускім супрацоўніцтве ў ваеннай сферы. Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй спрыяе ўмацаванню ваеннага патэнцыялу Расіі. Такім чынам, Валерый Равенка як кіраўнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі”.

12. Вячаслаў Расалай, намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

Абгрунтаванне: “Павялічыў пастаўкі вайсковай тэхнікі ў Расію на фоне агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Больш за тое, будзе ўведзена ў дзеянне праграма ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Масквой і Мінскам да 2025 года, якая прадугледжвае ўзаемныя пастаўкі прадукцыі ваеннага прызначэння ў інтарэсах праваахоўных органаў Беларусі і Расіі. Такім чынам, Вячаслаў Расалай надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі”.

13. Уладзімір Чараухін, начальнік гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху “Белаэранавігацыя”

Абгрунтаванне: “Начальнік філіяла, які адказвае за дзейнасць аэрапорта Гомеля. На пачатку агрэсіўнай вайны расійскі беспілотны лятальны апарат Паветрана-касмічных сіл Расіі вылецеў з гомельскага аэрапорта і знішчыў самаходную артылерыйскую батарэю Узброеных сіл Украіны. Такім чынам, Уладзімір Чараухін як кіраўнік гомельскага філіяла “Белаэранавігацыі” падтрымлівае і ажыццяўляе дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”.

Падзяліцца:
be