Урад дазволіў без узгаднення павышаць цэны на 0,3% у месяц
30 снежня, Позірк. Новую сістэму рэгулявання цэн уводзіць 1 студзеня 2024 года Савет міністраў.
У адпаведнасці з пастановай № 713 (4) ад 29 снежня 2003 года без узгаднення з дзяржорганамі дазваляецца павышэнне цэн не больш як на 0,3% штомесяц на кантралюемыя тавары (усяго 331 пазіцыя, 124 адносяцца да харчавання, 207 — да нехарчовых тавараў).
Не больш як на 3,5% да аналагічнага месяца папярэдняга года могуць быць вышэйшыя цэны на восем сезонных тавараў: бульбу (за выключэннем мытай), буракі (за выключэннем мытых), моркву (за выключэннем мытай), белакачанную капусту, рэпчатую цыбулю, памідоры, агуркі і яблыкі.
Узамен дазвольнага ўводзіцца паведамляльны прынцып устанаўлення цаны на новы тавар. Новы тавар урад падзяліў на дзве катэгорыі: новую прадукцыю (прадукцыя, якая ўпершыню выраблена вытворцам і (або) не мае аналагаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) і новы від прадукцыі (прадукцыя, якая ўжо вырабляецца, але атрымала новае абазначэнне або вызначэнне (найменне) у сувязі са значнай ступенню ўдасканалення або мадыфікацыяй яе ўласцівасцей, параметраў, прыкмет або характарыстык, а таксама змененай вобласцю ўжывання, новым або ў значнай ступені адрозным (не менш чым на 30% у параўнанні з прадукцыяй, што выпускалася раней) складам ужытых матэрыялаў або кампанентаў, якая падвяргалася значнай ступені тэхналагічных змяненняў і (або) змянення класіфікацыйнага кода адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза на ўзроўні любога з першых чатырох знакаў, якія адбыліся ў выніку перапрацоўкі (апрацоўкі).
Аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму дадзена права выносіць вытворцам “прадпісанне аб памяншэнні адпускной цаны (…) у выпадку выяўлення факту вытворчасці новага спажывецкага тавару ў мэтах невыканання рэгулявання, прадугледжанага гэтай пастановай”.
Для кожнай з 331 таварнай пазіцыі, уключанай у дакумент, вызначаны гранічныя максімальныя надбаўкі імпарцёра і гранічныя максімальныя “аптовая і гандлёвая (з улікам аптовай)” надбаўкі. Абмежаваны стымулюючыя выплаты вытворцаў у адрас гандлёвых арганізацый. Апошнім, у сваю чаргу, дазволена напрамую надаваць рэкламныя паслугі пастаўшчыкам.
Пастанова прынята па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 21 снежня. Той запатрабаваў “выразнай і зразумелай сістэмы” цэнаўтварэння ўжо з 1 студзеня. “Мэта адна: ніякія вытворцы, бізнесмены і іншыя не павінны бегаць у МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. — “Позірк”.) або ўрад і ўзгадняць цэны”, — сказаў ён.
Тады ж ён выказаў абурэнне цэнамі на агуркі і іншую гародніну.
За 11 месяцаў 2023 года цэны выраслі на 4,93%. Па выніках года ўрад чакае павелічэння цэн на 5,4-5, 6% пры прагнозе 7-8%.
6 кастрычніка 2022 года па выніках праведзенай ў той жа дзень нарады Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 10 “Аб недапушчальнасці росту цэн”. Свае дакументы прынялі ўрад, Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратура. Тыя, хто павысіць кошты без санкцыі міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю або старшыні аблвыканкама (Мінгарвыканкама), будуць несці адказнасць аж да крымінальнай, заявіў на нарадзе Лукашэнка. 8 кастрычніка КДК даў справаздачу аб узбуджэнні першай крымінальнай справы.
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка