Складана ўявіць, што “пашпарт новай Беларусі” будзе прызнаны бліжэйшым часам — еўрадэпутат Аўштравічус
3 студзеня, Позірк. Калі нейкая асобная краіна Захаду захоча прызнаць “пашпарт новай Беларусі”, яна павінна будзе “ўлічыць многія аспекты, што на гэты момант не прапрацаваныя”, заявіў “Голасу Амерыкі” дэпутат Еўрапейскага парламента ад Літвы і пастаянны дакладчык па беларускай сітуацыі Пятрас Аўштравічус.
“Я ўпэўнены, што з юрыдычнага пункту гледжання і ўсіх іншых фактараў, якія вядуць да прызнання таго ці іншага пашпарта, [у справе з “пашпартам новай Беларусі”] адсутнічае шмат розных складнікаў, у тым ліку — суверэнітэт і тэрытарыяльнасць гэтага дакумента”, — падкрэсліў ён.
Сама ідэя гэтага дакумента “выглядае прывабна”, адзначыў Аўштравічус, але паколькі “няма выразнага адказу па яго суверэнітэце”, “вельмі цяжка ўявіць, што ў хуткім часе можна спадзявацца на прызнанне такога пашпарта”.
“Я сам размаўляў з дыпламатамі, з кіраўнікамі апазіцыйнага руху і думаю, што трэба ісці па больш практычным шляху — выдачы дакументаў для просьбітаў палітычнага прытулку”, — лічыць еўрапарламентарый.
Ён заклікаў беларусаў за мяжой перастаць наведваць Беларусь. “Многія — асабліва [гэта бачна] на прыкладзе тых, што вяртаюцца ў Беларусь для аднаўлення дакументаў, — яшчэ не разумеюць, у якую рызыкоўную сітуацыю яны сябе ставяць. Яны рызыкуюць сваім жыццём, сваім здароўем і сваёй будучыняй. Гэта ж таталітарны рэжым — сачэнне за ўсімі ідзе кругласутачна, таму такія рызыкоўныя паводзіны не павінны працягвацца”, – сказаў палітык.
Аўштравічус прызнаў, што “з заканчэннем дзеяння пасведчання асобы ўзнікаюць цалкам канкрэтныя праблемы”, аднак ён упэўнены, што “многія краіны гатовыя іх вырашаць вельмі практычна”.
Пра праект “пашпарта новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года. Дэмсілы пачалі распрацоўваць альтэрнатыўны дакумент на фоне ўнясення паправак у закон аб грамадзянстве, якія даюць уладам магчымасць пазбаўляць грамадзянства, атрыманага на падставе права нараджэння, беларусаў, якія асуджаныя за “экстрэмізм” і схаваліся ад пакарання. Адкарэктаваная адпаведным чынам рэдакцыя закона “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” набыла моц летась у ліпені.
4 верасня 2023-га Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
Летась, паводле звестак праваабарончага цэнтру “Вясна”, мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.
Большасць з іх затрымана пасля праверкі зместу мабільных тэлефонаў супрацоўнікамі КДБ ці мытні. Вядома, што пазней большая частка з іх была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП).
“Часцей за ўсё затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але праверкі і затрыманні адбываюцца на ўсіх прапускных пунктах — у тым ліку часта затрымліваюць і пасля праверак на мяжы з Расіяй”, — адзначаюць праваабаронцы.
Таксама вядомыя выпадкі ўзбуджэння крымінальных спраў і прыгавораў у дачыненні да тых, каго затрымалі.
Еўрадэпутат Аўштравічус аб "пашпарце новай Беларусі": Мы павінны як мага хутчэй знайсці практычнае рашэнне
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка