На сустрэчы з Ціханоўскай кіраўнік МЗС Польшчы заявіў аб падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці

8 студзеня, Позірк. “Прыхільнасць Польшчы падтрымцы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі” падкрэсліў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі на сустрэчы ў Варшаве 8 студзеня з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай і дэлегацыяй, што яе суправаджае.
Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства, кіраўнік польскай дыпламатыі высока ацаніў “прадэмакратычную дзейнасць беларускай апазіцыі ў выгнанні” і выказаў падтрымку “дэмакратычным і еўрапейскім памкненням” беларусаў.
“Сустрэча стала магчымасцю падкрэсліць непрыманне Польшчай дзяржаўнай палітыкі, што праводзіцца ўладай у Мінску, якая пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года працягвае імкнуцца ліквідаваць усе праявы незалежнасці. Маштабы рэпрэсій супраць палітычных апанентаў рэжыму беспрэцэдэнтныя”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Паводле слоў міністра, Польшча працягвае заклікаць беларускіх афіцыйных асоб вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку журналіста Анджэя Пачобута, і спыніць рэпрэсіі.
Летась 14 снежня Сікорскі падзякаваў Ціханоўскай за віншаванне з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Польшчы, назваўшы яе прэзідэнтам.
“Дзякуй, прэзідэнт Ціханоўская. Ваш муж і ўсе астатнія палітвязні ў Беларусі — героі справы свабоды. Польшча будзе працаваць над тым, каб аднойчы [яна магла] павітаць вас як незалежнага, дэмакратычнага і еўрапейскага суседа”, — заявіў Сікорскі.
Днём раней Ціханоўская падкрэсліла, што прызначэнне Сікорскага на пасаду кіраўніка польскага знешнепалітычнага ведамства “ўсяляе вялікія надзеі на будучыню”. Яна выказала спадзяванне на больш хуткую сустрэчу з ім і “далейшае ўмацаванне цеснага супрацоўніцтва”.
Сікорскі ўзначаліў МЗС Польшчы 13 снежня пасля прывядзення да прысягі ўрада на чале з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. У 2007-2014 гадах ён ужо займаў гэтую пасаду, а да таго два гады ўзначальваў Міністэрства абароны.
Кіраўнік польскай дыпламатыі з’яўляецца сімвалічным хросным папулярнага відэаблогера, палітвязня Сяргея Ціханоўскага— мужа лідара дэмакратычнай Беларусі.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка