Чыстыя замежныя актывы Нацбанка за месяц знізіліся на 3,4%

31 студзеня, Позірк. Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка за снежань 2023 года знізіліся на 255,8 млн долараў і склалі на 1 студзеня 2024-га — 7 млрд 251,3 млн долараў (-3,4%), сведчаць звесткі на сайце рэгулятара.
У гадавым вымярэнні яны павялічыліся на 1,5% (+109,4 млн).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 2023 год вырас на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля).
Патрабаванні рэгулятара да органаў дзяржаўнага кіравання за месяц выраслі на 8,8% (з 5 млрд 57,9 млн да 5 млрд 505,2 млн рублёў), за год — на 24,9% (з 4 млрд 409,4 млн да 5 млрд 505,2 млн).
Абавязацельствы перад органамі дзяржкіравання за снежань сталі меншымі на 2,9% (з 13 млрд 786,3 млн да 13 млрд 384,9 млн рублёў), за год павялічыліся на 0,8% (з 13 млрд 279,4 млн да 13 млрд 384,9 млн рублёў).
Патрабаванні да іншых дэпазітных арганізацый павялічыліся за месяц на 56,6% (з 2 млрд 374,8 млн да 3 млрд 719,3 млн рублёў), за год — у 2,7 разы (з 1 млрд 375,8 млн да 3 млрд 719,3 млн рублёў).
Да іншых сектараў патрабаванні рэгулятара скараціліся ў снежні на 8,5% (з 2 млрд 816,4 млн да 3 млрд 55 млн рублёў), за год паменшыліся на 0,4% (з 3 млрд 65,9 млн да 3 млрд 55 млн рублёў).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка