Крэдыты фізічным асобам у замежнай валюце за год падаражэлі, у нацыянальнай — патаннелі — Нацбанк

31 студзеня, Позірк. Сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах банкаў у нацыянальнай валюце ў 2023 годзе знізіліся для ўсіх сектараў эканомікі, сведчыць аналіз, праведзены “Позіркам” на падставе дадзеных Нацыянальнага банка.
Для нябанкаўскіх фінансавых арганізацый стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях сталі менш на 2,87 працэнтнага пункта (з 15,53 да 12,66), у замежнай валюце — на 0,46 п.п. (з 10,37 да 9,91).
Для камерцыйных арганізацый — на 1,5 п.п. (з 10,41 да 8,91) і на 0,05 п.п. (з 9,21 да 9,16); індывідуальных прадпрымальнікаў — на 2,72 п.п. (з 15,58 да 12,86) і на 0,31 п.п. (з 8,62 да 8,31); некамерцыйных арганізацый — на 2,21 п.п. (з 10,29 да 8,08) і на 0,03 п.п. (з 5,47 да 5,44).
Для банкаў рублёвыя стаўкі па крэдытах паменшыліся на 1,61 п.п. (з 6,42 да 4,81), у валюце выраслі на 1,49 п.п. (з 4,48 да 5,97).
Такая ж сітуацыя склалася і для фізічных асоб — зніжэнне на 1,06 п.п. (з 12,29 да 11,23) і павелічэнне на 0,1 п.п. (з 8,08 да 8,18) адпаведна.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


