Заклік Ціханоўскай садзейнічаў хвалі салідарнасці дзеля вызвалення гурта “Бі-2” — Вячорка

1 лютага, Позірк. Святлана Ціханоўская была адным з першых палітыкаў, якія звярнулі ўвагу на сітуацыю вакол гурта беларускага паходжання “Бі-2” у Тайландзе, яна публічна і непублічна заклікала да вызвалення музыкаў. Пра гэта паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, дзякуючы ў тым ліку Ціханоўскай удалося запусціць хвалю салідарнасці для вызвалення артыстаў, офіс быў на сувязі з дыпламатамі шэрагу краін. “Цяпер музыканты ў Тэль-Авіве, мы ўсе вельмі рады іх вызваленню”, — сказаў Вячорка.
Прэс-служба дэмлідара адзначае, што заклік Ціханоўскай не дапусціць дэпартацыі “Бі-2” у Расію цытавалі міжнародныя і тайландскія СМІ.
24 студзеня семярых музыкаў “Бі-2” затрымалі ў Тайландзе пасля канцэрта. Прычынай стаў няправільны тып віз, па якіх група заехала ў краіну: турыстычная, а не працоўная. Артыстаў змясцілі ў цэнтр утрымання міграцыйнай паліцыі вострава Пхукет. Арганізатар гастроляў — кампанія VPI Event Co., Ltd — прызнаў памылку.
У прэс-рэлізе кампаніі адзначалася, што ў снежні з боку расійскіх дыпламатаў у Тайландзе пачаўся ціск на ўлады краіны для адмены канцэртаў музыкаў, якія выступілі супраць уварвання РФ ва Украіну. Пры гэтым “раней арыштаў артыстаў не было — як правіла, усё зводзілася да накладання штрафаў ці іншых санкцый на арганізатараў”.
Спачатку рашэннем суда музыкаў аштрафавалі, неабходную суму яны выплацілі адразу. Аднак потым паўстала пытанне аб дэпартацыі ўдзельнікаў групы па месцы выдачы іх пашпартоў. Пяць з сямі музыкаў — грамадзяне Расіі. У лідараў групы — ураджэнцаў Беларусі Аляксандра Умана (Шура “Бі-2”) і Ягора Бортніка (Лёва “Бі-2”) — грамадзянства Ізраіля і Аўстраліі.
Першым 30 студзеня ў Тэль-Авіў вылецеў Бортнік, на наступны дзень — астатнія ўдзельнікі групы.
Гл. таксама па тэме:

- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за 12 месяцаў на 11,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку года ў вадаёмах патанула 7 дзяцей і 103 дарослых — Генпракуратура (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе пагоршыліся паказчыкі малога і сярэдняга бізнесу ў знешнім гандлі таварамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 800 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаДзевяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках пяці месяцаў 2026 года Беларусь была лідарам у ЕАЭС па вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

