Полк Каліноўскага назваў сустрэчы з суайчыннікамі ў ЕС часткай стратэгіі вызвалення Беларусі
1 лютага, Позірк. “Часткай стратэгіі па аб’яднанні беларусаў вакол ідэі вызвалення роднай краіны” назваў полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) сустрэчы з суайчыннікамі ў краінах ЕС. Пра гэта гаворыцца ў выніковай справаздачы дабравольніцкага фарміравання па выніках праведзеных мерапрыемстваў.
Адзначаецца, што раней “з гэтай жа мэтай” у Кіеве была арганізаваная канферэнцыя “Шлях да волі”. “Для вызвалення Беларусі патрэбны не толькі вайсковы аспект, але і палітычная праца. Падчас нашай паездкі па еўрапейскіх гарадах прайшлі кансультацыі са структурамі, якія падпісалі мемарандум па выніках канферэнцыі. Запланаваныя далейшыя сумесныя дзеянні”, — прыводзіць словы намесніка камандзіра палка Вадзіма Кабанчука прэс-служба ПКК.
“Асноўнымі тэмамі, якія падымаліся беларусамі на сустрэчах, былі ўдзел беларусаў у ваенных дзеяннях ва Украіне, палітычны аспект дзейнасці палка і тэма вызвалення Беларусі”, — адзначаецца ў паведамленні.
“Ёсць шмат непраўдзівай інфармацыі вакол вайны, — заявіў па выніках сустрэч камандзір палка Дзяніс Прохараў. — У асноўным гэта вынік дзейнасці расійскай прапаганды. Напрыклад, ходзяць ілжывыя чуткі, што ва ўкраінскім войску дрэннае стаўленне да беларускіх добраахвотнікаў. Мы пастараліся развеяць гэтыя міфы і максімальна поўна расказаць пра полк. Ну і вядома ж, усіх беларусаў, якія прыйшлі на сустрэчы з намі, цікавіла пытанне палітычнага кірунку дзейнасці палка і больш шырокае пытанне — вызваленне Беларусі. Прыемна, што беларусы за мяжой не забываюць пра Беларусь, хочуць вярнуцца ў родную краіну і гатовыя змагацца за гэта”.
ПКК канстатаваў, што прадастаўленыя для сустрэч памяшканні “часам не маглі змясціць усіх, хто прыйшоў пагутарыць з кіраўніцтвам палка“.
Полк прапанаваў “шырокі спектр магчымасцяў” для далейшага супрацоўніцтва з актывістамі беларускіх дыяспар: “Гэта і рэалізацыя сумесных праектаў па розных напрамках, і валанцёрства, і праходжанне ваеннага навучання з далейшым знаходжаннем у нашым рэзерве, і непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях у складзе палка. І па выніках сустрэч мы з беларусамі Еўропы пачнем разам рэалізацыю некалькіх патрэбных ідэй”.
У справаздачы таксама звяртаецца ўвага на “шэраг сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі”.
“У Празе беларусы сустрэліся з былым намеснікам міністра абароны і цяпер урадавым упаўнаважаным па рэканструкцыі Украіны Томашам Копечным, кіраўніком знешнепалітычнага камітэта палаты дэпутатаў чэшскага парламента Марэкам Жанішэкам і дэпутатам парламента Ондржэем Коларжам, публіцыстам і філосафам Пятром Главачэкам”, — удакладняецца ў рэлізе.
Акрамя таго, “дэпутаты перадалі беларускім воінам прывітанне ад прэзідэнта Чэхіі Пятра Паўла”. “Ён таксама хацеў узяць удзел у сустрэчы дэпутатаў з беларускімі добраахвотнікамі, але праз шчыльны графік зрабіць гэтага не змог. Аднак запрасіў беларусаў на сустрэчу падчас іх наступнага прыезду”, — гаворыцца ў заяве палка.
Ва Уроцлаве камандзіры ПКК размаўлялі з дэпутатам польскага Сейма Міхалам Ярасам. “Падчас сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі нам удалося наладзіць новыя кантакты і дасягнуць канкрэтных дамоўленасцяў”, — сказаў Кабанчук.
З 21 студзеня па 1 лютага Прохараў і Кабанчук правялі сустрэчы з беларусамі ў Варшаве, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве, Познані, Быдгашчы, Гданску, Беластоку, Празе, Берліне і Вільнюсе.
Гл. таксама:
Камандзір палка Каліноўскага: ПКК адбяліў імя Беларусі ва Украіне
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка