Былы супрацоўнік МУС Беларусі Маціевіч пазбаўлены ВНЖ у Літве
1 лютага, Позірк. Літва пазбавіла віду на жыхарства былога супрацоўніка МУС Беларусі Аляксандра Маціевіча, паведамляе партал навінаў Delfi.
Са спасылкай на эфір LRT партал прыводзіць словы віцэ-спікера літоўскага Сейма Паўлюса Саўдаргаса, які назваў беларусаў, якія ўязджаюць у краіну, “праблемай не толькі для правяраючых іх устаноў”.
“Беларуссю кіруе дыктатар, гэтая дзяржава нафаршаваная спецслужбамі, там для гэтага задзейнічана шмат магутнасцяў, каб расцягнуць сетку беларускіх агентаў у Літве. У нас могуць быць такія агенты, і іх няпроста будзе выявіць Дэпартаменту міграцыі і нашай разведцы”, — заявіў Саудгардас.
Паводле яго слоў, “калі з’ява будзе масавай, калі такіх людзей будуць сотні і тысячы, то наступіць дзень X, калі мы сутыкнемся з сур’ёзнай пагрозай нацбяспекі”.
Былы супрацоўнік міліцыі 33-гадовы Маціевіч, які падчас працы ў сістэме МУС удзельнічаў у рэпрэсіях, а затым пераехаў за мяжу, пасля апублікавання гэтай інфармацыі і пачатку расследавання “разам з жонкай тэрмінова пакінуў Літву”, паведаміў у ноч на 1 лютага BelPol.
Паводле звестак аб’яднання, ураджэнец Дзятлава Маціевіч працаваў у міліцыі з 2010 года, даслужыўся да маёра. “У 2020 годзе ён актыўна ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць мірных грамадзян і нават праходзіў “пацярпелым” па крымінальнай справе, звязанай з пратэстамі”, — паведаміла арганізацыя 26 студзеня.
Праз нейкі час, паводле яе інфармацыі, былы старшы інспектар інспекцыі па справах непаўнагадовых Лідскага РАУС разам з жонкай перабраўся ў Літву і ўладкаваўся ўстаноўшчыкам вокнаў.
BelPol перадаў звесткі аб Маціевічы у дзяржорганы Літвы, каб дамагчыся яго дэпартацыі.
Кіраўніца дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ паведаміла LRT, што па гэтым выпадку вядзецца расследаванне.
Сам Маціевіч заявіў літоўскім журналістам, што плануе “далей ездзіць у Літву”, пакуль яго не дэпартавалі, але, калі такое рашэнне будзе прынятае, абскарджваць не плануе. Ён адмовіўся каментаваць інфармацыю пра сваё мінулае.
Паводле звестак BelPol, позна ўвечары 31 студзеня Маціевіч з жонкай вярнуліся ў Беларусь, а пры наступнай спробе прыехаць у Літву яму пагражае дэпартацыя.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка