З 1995 года пагалоўе свіней у Беларусі знізілася ў 1,6 раза, кароў — у 1,5
16 верасня, Позірк. За 29 гадоў у Беларусі пагалоўе буйной рагатай жывёлы (каровы, быкі і інш.) знізілася на 22,3% (пачатак 2024-га да пачатку 1995-га), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
На 1 студзеня 1995 года яно складала 5 млн 403,3 тыс., на 1 студзеня 2024-га — 4 млн 197,3 тыс.
Суадносіны колькакасці кароў — 2 млн 179,6 тыс. супраць 1 млн 443,5 тыс. (менш у 1,5 раза), свіней — 4 млн 4,5 тыс. супраць 2 млн 493 тыс. (у 1,6), авечак і коз — 284,2 тыс. супраць 125,9 тыс. (у 2,3), коней — 219,6 тыс. супраць 20,2 тыс. (у 10,9).
На семінары-нарадзе аб развіцці жывёлагадоўлі 22 верасня 2023 года ў Салігорску (Мінская вобласць) Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падзеж вырас у 53 раёнах, у 14 — перавысіў узровень у 1,5 раза. У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, сказаў ён, падзеж павялічыўся амаль у 3 разы, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці — у 4.
У асобных сельгасарганізацыях жывёлу ўтрымліваюць у антысанітарных умовах, адсутнічае падсцілачны матэрыял, не своечасова прыбіраецца гной, не выконваюцца рацыёны кармлення і тэмпературны рэжым, сказаў Лукашэнка. Тады ён падкрэсліў, што гэта” апошняе папярэджанне”: “Прымайце рашэнні і дзейнічайце. Дзе старшыні райвыканкамаў? Да гэтага звяна мы вернемся прынцыпова і сур’ёзна. Старшыняў райвыканкамаў за губернатарамі (старшыні аблвыканкамаў. — “Позірк”.) наогул не відаць”.
У сакавіку 2019 года ён зладзіў “кадравую чыстку” падчас наведвання аграхолдынга “Купалаўскі” ў Магілёўскай вобласці. Умовы ўтрымання жывёлы ён параўнаў з Асвенцымам — нацысцкім лагерам смерці на тэрыторыі Польшчы ў гады Другой сусветнай вайны. “Яна ж уся абасраная”, — сказаў Лукашэнка, гледзячы на адну з кароў.
У 2022 годзе, паводле інфармацыі МУС, было ўзбуджана 480 крымінальных спраў, звязаных з утойваннем падзяжу, за 11 месяцаў 2023 года — 205, што склала тады траціну агульнай колькасці эканамічных злачынстваў у аграрнай сферы.
На прэс-канферэнцыі ў Мінску сёлета 25 чэрвеня намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук заявіў, што большасць злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу звязана з “утойваннем падзяжу буйной рагатай жывёлы і крадзяжамі”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка