Полк Каліноўскага прызнаны “тэрарыстычнай арганізацыяй”
25 верасня, Позірк. Вярхоўны суд прызнаў “тэрарыстычнай арганізацыяй” полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) і “структуры, якія ўваходзяць у яго”, паведаміў 25 верасня начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Аляксандр Карповіч.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба нагляднага ведамства, рашэнне прынятае на падставе “прадстаўленых доказаў”, ўстаноўлена дачыненне “экстрэмісцку настроеных грамадзян, якія ўваходзяць у склад дадзенага фарміравання, да арганізацыі, планавання, падрыхтоўкі і здзяйснення актаў тэрарызму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Сцвярджаецца, што ПКК ажыццяўляў “вярбоўку, узбраенне, навучанне і выкарыстанне тэрарыстаў”, а таксама “фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці”.
“У выніку на тэрыторыі краіны здзейсненыя акты тэрарызму і іншыя злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Шэраг такіх злачынстваў быў папярэджаны праваахоўнымі органамі. Генеральная пракуратура звяртае ўвагу на тое, што любы ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі альбо садзейнічанне яе дзейнасці пацягне наступ крымінальнай адказнасці”, — сказаў Карповіч.
26 жніўня стала вядома, што заяву ў Вярхоўны суд аб прызнанні ПКК “тэрарыстычнай арганізацыяй” падаў генеральны пракурор Андрэй Швед. Адзначалася, што гэта было зроблена на падставе закона “Аб барацьбе з тэрарызмам” па прапанове Камітэта дзяржбяспекі.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК распачатая крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога ці намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Полк Каліноўскага заявіў, што прызнае рэжым Лукашэнкі "тэрарыстычнай арганізацыяй"
- Грамадства, ПалітыкаКоўшык назвала Бяляцкага "іконай праваабарончага руху"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Пуцін прыгразіў прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі
- Грамадства, Палітыка
Праваабаронцы перадалі ў беларускую амбасаду ў Бруселі больш за 82 тыс. подпісаў за вызваленне Бяляцкага
- Грамадства, Палітыка
Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб пазбаўленні пенсій сілавікоў, якія пакінулі Беларусь
- Палітыка, Эканоміка
Улады з дапамогай Расіі хочуць аднавіць вытворчасць на заводзе "Штадлер Мінск"
- Палітыка
Нарвежскі Нобелеўскі камітэт запатрабаваў ад беларускіх уладаў вызвалення Бяляцкага
- Палітыка
Полк Каліноўскага прызнаны "тэрарыстычнай арганізацыяй"
- Грамадства
Суд канфіскаваў у ІП больш за 2 млн долараў, заробленых на крыптавалюце
- Палітыка
Урад Літвы ўхваліў законапраекты аб разрыве мытнага супрацоўніцтва з Беларуссю
- ГрамадстваМінюст прапануе скасаваць дзейнасць агентаў па нерухомасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Беларусь і Расія абмеркавалі актывізацыю ваеннага гандлю
- Грамадства, Палітыка
Балгарыя можа дэпартаваць грамадзяніна Беларусі — прадстаўніка ЛГБТ
- Палітыка
Нямецкі юрыст ініцыюе расследаванне ў дачыненні да члена ультраправай партыі, які мае бізнес у Беларусі
- Палітыка, Эканоміка
У Мінэканомікі лічаць, што "палітычны і эканамічны ціск" Захаду на Беларусь не спыніцца аж да 2040 года
- Палітыка
Набыў моц завочны прысуд у дачыненні да блогера Андрэя Павука і іншых фігурантаў справы
- Эканоміка
На паўгода падоўжана забарона на вываз з Беларусі каля 250 відаў прамтавараў
- Палітыка
Расія ўспрымае Украіну і Беларусь як дзяцей, якія не маюць права самі вызначаць сваю будучыню — Ціханоўская
- Грамадства
З канца жніўня надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай вобласці аб'яўленая 14-ы раз
- Грамадства, Палітыка
Амбасада ў Сірыі нагадала аб рэкамендацыі МЗС не наведваць Ліван
- Грамадства, Палітыка
Бяляцкага трэба не проста вызваляць, яго трэба ратаваць — праваабаронца Буракоў-малодшы
- Грамадства, ПалітыкаБяляцкага трэба не проста вызваляць, яго трэба ратаваць — праваабаронца Буракоў-малодшы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАмбасада ў Ізраілі нагадала аб рэкамендацыі МЗС не наведваць краіну без неабходнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ больш чым у 20 гарадах зафіксаваныя тэмпературныя рэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Украіна выступіла супраць зняцця абмежаванняў з беларускіх шахматыстаў да 12 гадоў
- Грамадства, Палітыка
За перавозку мігрантаў у Польшчы затрыманая 30-гадовая беларуска
- Грамадства, Палітыка
Пракуратура "днр" накіравала ў суд справу яшчэ аднаго беларускага добраахвотніка
- Грамадства
КДК пачаў праверку інтэрнэт-крамы "Еўраопт"