“Радыё Свабода” выпускае падкаст-серыял пра “ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі”
3 красавіка, Позірк. “Радыё Свабода” выпускае падкаст-серыял “Архіпелаг БЕЛАГ”, які “ў дэталях расказвае, як арганізаваная карная сістэма рэжыму Лукашэнкі”, паведамляецца ў распаўсюджаным медыя прэс-рэлізе.
Усяго ў серыяле будзе сем эпізодаў.
Ужо выйшаў першы, у якім паведамляецца пра “затрыманні, гвалт у кабінетах ГУБАЗіКа і КДБ, катаванні на Акрэсціна”.
“Мы правядзём вас праз усе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманне, “суткі”, следства, хатнія арышты, “хімію”, этапы, калоніі, турмы і жыццё пад наглядам па вызваленні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч”, — гаворыцца ў рэлізе.
Журналісты анансуюць падрабязную інфармацыю пра тое, як пабудаваны “Архіпелаг БЕЛАГ” знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, “на чый загад палітвязняў катуюць і даводзяць да смерці”.
Удзельнікамі падкастаў будуць былым палітвязні, экс-сілавікі, праваабаронцы.
Адзначаецца, что візуалізацыю праекта дапамагалі рабіць былыя палітзняволеныя Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Наталля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасць.
“У свеце мала ведаюць пра гуманітарную катастрофу ў Беларусі, а ўлады імкнуцца зрабіць рэпрэсіі нябачнымі, салідарнасць немагчымай, злачынствы схаванымі, галасы палітвязняў фальшывымі ці нячутнымі, — адзначыла аўтар падкаст-серыялу журналістка Ганна Соўсь. — Тэма палітвязняў была прыярытэтнай для журналістаў “Радыё Свабода” ўсе гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Рэжым не зможа нармалізаваць рэпрэсіі, бо расказанае, запісанае, візуалізаванае застанецца”.
Выданне цытуе Святлану Алексіевіч: “Канечне, “Архіпелаг БЕЛАГ”. Дакладную назву вы знайшлі. Так сёння і ёсць, але тут не такі размах, як у “Архіпелагу ГУЛАГу”. Мы ж маленькая краіна. Усе адзін аднаго ведаюць. Урэшце, у нас няма ані Магадана, ані Калымы, калі магчыма кудысьці далёка саслаць людзей і не бачыць іх. Тут яны ўсе будуць нібы на вачах. Але захаваўся дух, захаваліся спосабы катаў, захавалася іх псіхалогія, іх разуменне. І гэта ўсё Сталін, сталінскі час. Мы ніяк не можам выжыць з сябе Сталіна, і ўвогуле чалавечая прырода аказваецца нетрывалая”.
Новыя выпускі падкасту “Архіпелаг БЕЛАГ” будуць выходзіць па аўторках на ютуб-канале “Радыё Свабода” і на асноўных падкаст-платформах.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка