Мінск 12:43

СК скончыў расследаванне завочнай справы ў дачыненні да Леаніда Судаленкі

Фота: ПЦ "Вясна"

8 красавіка, Позірк. Следчы камітэт паведаміў аб заканчэнні расследавання справы гомельскага праваабаронцы, экс-палітвязеняя Леаніда Судаленкі паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Аб гэтым Судаленка напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” 8 красавіка.

“Следчы камітэт паведаміў сёння аб заканчэнні расследавання новага абвінавачання мяне ў “іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”, прычым абвінавачваючы ў паўторнасці (да 7 гадоў турмы). Паведамляецца аб перадачы справы пракурору для накіравання ў суд”, — адзначыў ён.

Судаленка дадаў, што “са свайго боку” паведамляе Следчаму камітэту “аб перадачы фактаў палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца, ва ўтвораную пры Савеце ААН па правах чалавека групу міжнародных экспертаў, якія займаюцца расследаваннямі рэпрэсій па Беларусі”.

4 сакавіка Следчы камітэт паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Судаленкі.

Заяўлялася, што спецвытворчасць распачатая паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Праваабаронца быў затрыманы 18 студзеня 2021 года, яго абвінавацілі ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, “падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні” (ч. 1 і 2 арт. арт. 342 КК).

3 лістапада 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Салоўскі) прыгаварыў праваабаронцу да трох гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Вызваліўся пасля адбыцця пакарання ў ліпені 2023 года і пакінуў краіну.

17 студзеня 2024 года Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН даслаў Судаленку рашэнне наконт скаргі аб сістэматычных парушэннях недатыкальнасці яго прыватнага жыцця, гарантаванага артыкулам 17 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Судаленка звяртаўся у КПЧ наконт паглыбленых даглядаў на мяжы і існавання “палітычнага спісу” ў памежнікаў у 2015 годзе. Мяркуючы па нумару (№ 2929/2017), скарга была прынята ў 2017 годзе.

КПЧ прыйшоў да высновы, што кожны чалавек павінен мець права ведаць якія персанальныя даныя і для якіх мэт захоўваюцца ў аўтаматычных базах дзяржаўных органаў. Таксама кожны павінен мець магчымасць высветліць, якія дзяржорганы кантралююць ці могуць кантраляваць персанальныя дадзеныя і іх адпаведнасць рэчаіснасці.

Паводле прынятага рашэння, беларускі ўрад павінен забяспечыць пацярпеламу эфектыўную прававую абарону, уключна з поўнай кампенсацыяй шкоды і любых выдаткаў, якія ён меў. Беларусь абавязана таксама прыняць меры для папярэджання аналагічных парушэнняў у будучыні.

СПЧ ААН працягнуў мандат спецдакладчыка па Беларусі

5 красавіка, Позірк. Савет па правах чалавека ААН на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе 4 красавіка 24 галасамі “за” пры 6 “супраць” і 17 устрыманнях прыняў рэзалюцыю “Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі”. У ліку іншага, Савет пастанавіў падоўжыць мандат Спецыяльнага дакладчыка па …
Падзяліцца: