З кастрычніка пашыраецца спіс асоб, абавязаных выплачваць унёскі ў ФСАН
2 траўня, Позірк. У адпаведнасці з новым законам аб дзейнасці прадпрымальнікаў, пашыраецца “пералік асоб, якія ўдзельнічаюць у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання”, заявіла на прэс-канферэнцыі 2 траўня намеснік кіраўніка Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Кацярына Ліхачова.
“У цяперашні час фізічныя асобы [якія ўдзельнічаюць у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання] — гэта індывідуальныя прадпрымальнікі і плацельшчыкі падатку на прафесійны даход. Яны абавязаныя выплачваць унёскі ў бюджэт фонду. Пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 года да іх дапаўняюцца грамадзяне, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, <…> а таксама [асобы], якія ажыццяўляюць дзейнасць сферы аграэкатурызму”, — адзначыла прадстаўніца ФСАН.
Таксама рабіць унёскі ў фонд будуць грамадзяне, якія “пры вядзенні прафесійнай дзейнасці выплачваюць адзіны падатак”, сказала Ліхачова.
“Гэта значыць, вось гэтыя тры катэгорыі — гэта новыя катэгорыі фізічных асоб, якія абавязаныя будуць выплачваць унёскі ў бюджэт фонду, пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 года”, — сказала яна.
Прадстаўніца фонду звярнула ўвагу, што для названых катэгорый грамадзян “захоўваецца льгота па выплаце ўнёскаў, калі яны з’яўляюцца атрымальнікамі пенсіі”, у гэтым выпадку “ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання чалавек ужо не абавязаны ўдзельнічаць, але мае права добраахвотна выплачваць унёскі”.
“Калі казаць пра памер унёскаў, то для іх устанаўліваецца [памер] 29%. Выплатай яны будуць фарміраваць сабе права на пенсійнае страхаванне. Парадак выплаты у бюджэт фонду будзе арганізаваны, як для індывідуальных прадпрымальнікаў: гэта значыць, унёскі выплачваюцца ад устаноўленага імі даходу, але не ніжэй чым з памеру мінімальнай заработнай платы”, — адзначыла Ліхачова.
Разам з тым, паводле яе слоў, рабіць адлічэнні ў ФСАН не трэба за перыяды, калі “гэты грамадзянін не ажыццяўляў сваю прадпрымальніцкую дзейнасць”.
“Выплата ўнёскаў будзе праводзіцца штогод не пазней за 1 сакавіка <…>. Калі гэтая фізічная асоба ў нейкі перыяд не ажыццяўляла дзейнасць, гэтыя перыяды яна павінна задэклараваць у дакументах персаніфікаванага ўліку не пазней за 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным”, — паведаміла намеснік кіраўніка фонда.
22 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Дакумент устанаўлівае “абноўленую архітэктуру прадпрымальніцтва”, якая прадугледжвае “дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы”.
Да юрыдычных асоб аднесеныя малыя арганізацыі з колькасцю працуючых да 100 чалавек, сярэднія — да 250 і буйныя — звыш 250, да фізічных асоб — рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі.
Віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі, будуць вызначаныя ўрадам да 1 ліпеня. Па відах дзейнасці, якія не ўвойдуць у плануемы пералік, з 1 кастрычніка спыняецца рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў.
Таксама ўстанаўліваецца абавязак пераходу да 1 студзеня 2026 года дзеючых індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы. Для такіх прадпрымальнікаў ўводзіцца “спрошчаны парадак пераходу ў камерцыйныя арганізацыі з пераемнасцю па ўсіх правах і абавязацельствах перад бюджэтам і контрагентамі”.
15 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале плануецца апублікаваць новы пералік відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых для публічнага абмеркавання.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка