Мінск 16:27

Ціханоўская — Каардынацыйнай радзе: Мы павінны вучыцца дэмакратыі

Скрыншот: ютуб-канал КР

13 чэрвеня, Позірк. Мінулыя выбары ў Каардынацыйную раду — гэта першая спроба дэмсіл арганізаваць электаральны працэс, і гэта атрымалася, заявіла 12 чэрвеня Святлана Ціханоўская на агульным пасяджэнні КР другога і трэцяга складаў.

Сход прайшоў у анлайн-фармаце, трансляцыя вялася ў ютуб-канале Каардынацыйнай рады.

Паводле слоў Ціханоўскай, яна разлічвае, што КР стане платформай для кансалідацыі дэмакратычных сіл, таму рашэнні орган павінен прымаць “адкрыта і празрыста”.

“Я не сумняваюся, што будуць спрэчкі, і гарачыя спрэчкі. Дзесьці прыйдзецца шукаць кампрамісы, дзесьці саступаць. Так працуе дэмакратыя, і мы павінны гэтаму вучыцца. Галоўнае, каб мы не забывалі, што ў нас адна мэта — гэта свабодная дэмакратычная Беларусь. Давайце засяродзімся на тым, што аб’ядноўвае, а не на тым, што падзяляе. Тут сабраліся не апаненты, а аднадумцы”, — сказала Ціханоўская.

Праект пратакола ўзаемадзеяння паміж Аб’яднаным пераходным Кабінетам (АПК), офісам Ціханоўскай і КР ужо гатовы, паведаміла дэмлідар. Чакаецца, што ў бліжэйшы час дакумент будзе прадстаўлены для абмеркавання. Паводле слоў Ціханоўскай, ён можа стаць “маленькай канстытуцыяй” дэмруху.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: