Мінск 00:22

Валютныя ўклады фізічных асоб з пачатку года зменшыліся на 2,7%

Крыніца: pixabay.com

16 чэрвеня, Позірк. Дэпазіты ў замежнай валюце за пяць месяцаў 2024 года павялічыліся на 0,1%, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

Рост склаў 11,1 млн долараў (з 10 мрлд 448,7 млн да 10 млрд 459,8 млн).

Павелічэнне дасягнута дзякуючы арганізацыям: сума на рахунках юрыдычных асоб павялічылася на 135,7 млн долараў (з 5 млрд 854 млн да 5 млрд 989,7 млн; +2,3%); фізічных асоб — знізілася на 124,6 млн (з 4 млрд 594,7 млн да 4 млрд 470,1 млн; -2,7%).

Для фарміравання сваёй рэсурснай базы (асновы фінансавай дзейнасці) банкі, акрамя ўкладаў, выкарыстоўваюць розныя інструменты, у тым ліку выпуск каштоўных папер.

З 1 студзеня аб’ём валютных аблігацый, выпушчаных фінансава-крэдытнымі ўстановамі (па-за банкаўскага абароту), зменшыўся на 6,3 млн долараў (з 124 млн да 117,7 млн; -5,1%).

Паводле звестак рэгулятара, дэпазіты каштоўных металаў за пяць месяцаў павялічыліся на 5,1 млн долараў (з 23,7 млн да 28,8 млн; +21,5%).

Раней паведамлялася, што пераводныя дэпазіты (грашовыя сродкі ў нацыянальнай або замежнай валюце, якія размяшчаюцца фіз- і юрыдычнымі асобамі Беларусь у дэпазітных арганізацыях краіны) з пачатку года скараціліся на 8,1% — з 15 млрд 29,4 млн да 13 млрд 807 млн рублёў.

Нацбанк: Сума наяўных грошай у абароце ад пачатку года павялічылася на 9,1%

14 чэрвеня, Позірк. Паводле даных Нацыянальнага банка, сума наяўных грошай у абароце (агрэгат М0) на 1 чэрвеня 2024 года склала 10 млрд 338,7 млн рублёў, павялічыўшыся за месяц на 172,2 млн рублёў (на 1 траўня — 10 млрд 166,5 млн; + 1,7%). …
Падзяліцца: