МЗС Літвы не атрымліваў ад Беларусі прапаноў па аднаўленні адносін

28 верасня, Позірк. “Міністэрства замежных спраў Літвы не атрымлівала па дыпламатычных каналах прапановы беларускага боку, пра якія гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным міністрам замежных спраў Беларусі”, — паведамляе LRT са спасылкай на агенцтва BNS
Мінск працягвае рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, утрымлівае больш за 1,3 тыс. палітычных зняволеных у жорсткіх умовах, працягвае аказваць падтрымку Расіі ў яе незаконнай агрэсіі супраць Украіны, дапамагае ёй абыходзіць заходнія санкцыі, “ажыццяўляе дэзінфармацыю і гібрыдныя атакі на суседнія краіны”, гаворыцца ў каментары ведамства.
Удакладняецца, што для нармалізацыі адносін улады павінны правесці свабодныя і справядлівыя выбары, узяць на сябе адказнасць за праведзеныя рэпрэсіі і “выплаціць кампенсацыі пацярпелым не толькі ў Беларусі, але ва Украіне”.
Сцвярджаецца, што “рэжым Лукашэнкі цудоўна ведае, пры якіх умовах можна чакаць аднаўлення адносін”.
У напісаным кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым для газеты адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі “СБ. Беларусь сегодня” калонцы ад 26 верасня гучаць заклікі да аднаўлення адносін Вільнюса з Мінскам. Пры гэтым аўтар указвае на існуючыя, з яго пункту гледжання, страты Літвы ад страты кантактаў, не прыводзячы ніякіх звестак аб тым, як гэта паўплывала на Беларусь.
Пасля публікацыі “Позірк” звярнуўся па каментар да МЗС Літвы. Адказ на дадзены момант не атрыманы.
Пазіцыя Літвы “застаецца яснай: краіна падтрымлівае беларускую апазіцыю”. Так пракаментавала артыкул спікер парламента гэтай балтыйскай краіны Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн.
“На дадзены момант у нас няма прычын меркаваць, што рэжым Лукашэнкі спыніў падтрымку Расіі. Акрамя таго, мы ведаем, што ў беларускіх турмах застаюцца зняволенымі журналісты і апазіцыянеры”, — сказала яна.

Рыжанкоў абраў самы лагічны момант для звароту да Літвы — Шрайбман
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства