За дачыненне да кантрабанды затрыманы грамадзянін Польшчы, беларускія цыгарэты ён хаваў у камбайн

18 верасня, Позірк. Аб затрыманні 58-гадовага грамадзяніна Польшчы, датычнага да кантрабанды цыгарэт з Беларусі, паведаміла Памежная ахова краіны.
Паводле яе інфармацыі, супрацоўнікі заставы ў Кузніцы заўважылі “аб’ект, які скідаў скруткі”, і накіраваліся на месца. Яна выявілі, як мужчына грузіў у камбайн кардонныя скрынкі з цыгарэтамі.
Усяго памежнікі канфіскавалі шэсць 6 скруткаў з больш чым 1,5 тыс. пачкаў цыгарэт. Іх арыенціровачны кошт склаў каля 31 тыс. злотых (больш за 8.100 долараў).
Мужчыну прад’яўленыя абвінавачванні па Крымінальна-падатковаму кодэксу. У дачыненні да яго ўстаноўлены паліцэйскі нагляд і забарона на выезд з краіны. Падкрэсліваецца, што ён унёс 15 тыс. злотых (амаль 4 тыс. долараў) у кошт будучага пакарання
Паведамляецца, што з пачатку 2026 года супрацоўнікі Падляскага аддзела Памежная аховы выявілі перапраўленыя паветраным шляхам кантрабандныя цыгарэты на суму больш за 6,9 млн злотых (больш за 1,8 млн долараў). Затрыманыя 43 чалавекі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

