Мінск 09:30

Для вызваленых палітвязняў сабрана больш за 35 тыс. еўра, на шэлтары пераведзена 40% заяўленай сумы

Ілюстрацыя: BySol

18 верасня, Позірк. 35.088 еўра сабрана менш чым за двое сутак у рамках экстраннага збору фонду салідарнасці BySol для 25 вызваленых 16 верасня палітвязняў, вынікае са звестак на яго старонцы.

Як адзначаў “Позірк”, заяўленыя 25 тыс. еўра (па 1 тыс. кожнаму вызваленаму) былі сабраныя менш чым за шэсць гадзін пасля адкрыцця збору.

Збор будзе актыўны да 16 кастрычніка.

Абвешчаны фондам “Краіна для жыцця” збор на падтрымку шэлтараў у Вільнюсе прасоўваецца менш паспяхова: з запытаных 10 тыс. еўра сабрана 4.072 (40,1%).

16 верасня па выніках перамоў у Мінску спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызвалена 25 палітвязняў. Яны вывезены ў Літву.

Падзяліцца: