Праверка беларускіх войскаў пакуль не пагражае Украіне — ДПСУ
22 чэрвеня, Позірк. Распачатая напярэдадні раптоўная праверка беларускай арміі пакуль не нясе пагрозы для Украіны, заявіў 22 чэрвеня ў эфіры тэлемарафону спікер украінскай Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка.
“Расія там (на беларускай тэрыторыі. — “Позірк”.) трымала свае войскі, іх колькасць магла складаць да 12 тысяч вайскоўцаў, — нагадаў ён. — На цяперашні момант у Расіі на гэтым кірунку няма падраздзяленняў, якія яна магла б выкарыстаць супраць Украіны”.
Разам з тым, паводле слоў Дземчанкі, украінская выведка назірае за тым, што адбываецца ў Беларусі. “Пагроз — станам на сённяшні дзень — няма, але мы працягваем умацоўваць мяжу і прыгранічча”, — падкрэсліў прадстаўнік ведамства.
20 чэрвеня Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі заявіў, што Украіна канцэнтруе на мяжы цяжкае ўзбраенне. На наступны дзень Міністэрства абароны абвясціла пра раптоўную праверку войскаў з выхадам вайсковых часцей і падраздзяленняў на палігоны і ўчасткі мясцовасці ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦСД) пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны назваў дзеянні Беларусі актывізацыяй інфармацыйнай кампаніі па нагнятанні напружанасці на мяжы.
“На мяжы захоўваецца пагроза ДВГ (дыверсійна-выведвальных груп. — “Позірк”.), аднак у ворага цяпер няма рэсурсаў на гэтым кірунку для новага наступу на Украіну. У той жа час украінскія сілы абароны гатовыя да любых правакацый з беларускай тэрыторыі”, — заявіў ЦСД.
“Імітуючы пагрозу з боку Беларусі, вораг спрабуе выклікаць паніку і дэстабілізаваць сітуацыю ва ўкраінскім грамадстве. Таксама праціўнік мае на мэце адцягнуць украінскія сілы з іншых участкаў фронту”, — падкрэсліў цэнтр.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка