Мінэканомікі: Колькасць прадпрыемстваў у працэдурах неплацежаздольнасці знізілася на 16%

13 жніўня, Позірк. На 1 ліпеня 2024 года працэдуры неплацежаздольнасці (банкруцтва) прымяняліся да 796 суб’ектаў гаспадарання, гэта на 16,3% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміла Міністэрства эканомікі са спасылкай на паўгадавыя вынікі прымянення закона “Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці” ад Дэпартамента па санацыі і банкруцтву.
Паведамляецца, што зніжэнне колькасці суб’ектаў гаспадарання (у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам) “адзначаецца практычна па ўсіх рэгіёнах”: у Магілёўскай вобласці на 55,2%, Гомельскай на 44,6%, Гродзенскай на 34,9%, Віцебскай на 28,7% і Мінскай на 27,9%.
Найменшая колькасць прадпрыемстваў у працэдурах неплацежаздольнасці ў Магілёўскай вобласці — 43 працэдуры, паведамілі ў ведамстве.
Паводле інфармацыі Вярхоўнага суда, на 1 жніўня 2024 года ў судах знаходзілася 375 спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве).
Для параўнання: на 1 ліпеня ў судах было 335 такіх спраў, на 1 чэрвеня — 294, на 1 траўня — 262, на 1 жніўня 2023 года — 535. Такім чынам, за месяц іх колькасць вырасла на 11,9%, у гадавым вымярэнні — знізілася на 29,9%.
Банкруцтва арганізацый прыватнай формы ўласнасці датычылася 365 спраў (месяцам раней 325), горадаўтваральных і бюджэтаўтваральных дзяржаўных арганізацый — 32 (35).
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка