Мінск 13:57

У Беларусі ўпершыню праведзена аперацыя Nikaidoh па карэкцыі рэдкага прыроджанага пароку сэрца ў дзіцяці

15 жніўня, Позірк. У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай хірургіі ўпершыню ў Беларусі паспяхова праведзена аперацыя па карэкцыі рэдкага прыроджанага пароку сэрца — аперацыя Nikaidoh, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Аперацыя зробленая дзіцяці 31 ліпеня.

Паводле інфармацыі ведамства, беларускімі ўрачамі ўпершыню ў свеце “ўжыты менавіта такі двухэтапны хірургічны падыход”.

На два этапы лячэнне было падзеленае праз складанасць анатоміі пароку сэрца дзіцяці, адзначаецца ў паведамленні.

Першая аперацыя была мініінвазіўная ва ўзросце 5 месяцаў. Калі дзіцяці споўніўся год і чатыры месяцы, яму зрабілі радыкальную хірургічную карэкцыю паталогіі сэрца — аперацыю Nikaidoh, удакладняе Міністэрства аховы здароўя.

Ведамства адзначае, што абраная тактыка лячэння дазволіла знізіць рызыкі радыкальнага аператыўнага ўмяшання ў дзіцячым перыядзе.

Падзяліцца: