Журналіст Хільмановіч завочна прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі з буйным штрафам

20 жніўня, Позірк. Гродзенскі абласны суд 19 жніўня завочна прыгаварыў журналіста Уладзіміра Хільмановіча да пяці гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 1.000 базавых велічынь (40 тыс. рублёў), паведамляе “Гарадзенская праваабарона”.
Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1. і 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Адзначаецца, што на частку маёмасці журналіста (лецішча, двухпакаёвую кватэру ў Гродне і бытавую тэхніку) накладзены арышт.
Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Хільмановіча была распачатая ў сакавіку. Следчы камітэт тады паведамляў, што яму інкрымінаваныя толькі ч.1 і 2 арт. 3614.
Хільмановіч — журналіст, краязнаўца, аўтар “Каляндарнага краязнаўчага даведніка Гарадзеншчыны”. Летась 1 снежня ў кватэры жонкі Хільмановіча, дзе ён жыў з 2014-га па 2021 год, сілавікі правялі ператрус. Былі канфіскаваныя жорсткі дыск кампутара, пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, газеты.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка