Мінск 15:55

У ліпені намінальны сярэдні заробак вырас на 3,7%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

26 жніўня, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў ліпені 2024 года склаў 2.355,1 рубля — на 85,1 рубля больш (+3,7%), чым у чэрвені (2.270), вынікае з інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен складаць не менш як 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — не менш за 1.634).

Падзяліцца: