За год эканоміка Беларусі страціла больш за 32 тыс. работнікаў
27 жніўня, Позірк. У беларускай эканоміцы ў ліпені 2024 года было занята 4 млн 114,9 тыс. чалавек — на 0,34% менш (-14,2 тыс.), чым у студзені, і на 0,77% менш, чым у ліпені 2023-га (-32,1 тыс.), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Сёлета ў студзені ў эканоміцы было занята 4 млн 129,1 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 132,9 тыс., сакавіку — 4 млн 137,8 тыс., красавіку — 4 млн 126,5 тыс., траўні — 4 млн 112,2 тыс., чэрвені — 4 млн 113,6 тыс.
У другім квартале ўзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце склаў 84,2% (у мінулым квартале — 84,3%), у тым ліку сярод жанчын — 85,3% (85,2%), мужчын — 83,3% (83,5%); гарадскога насельніцтва — 84,5% (84,8%), сельскага — 83,3% (82,6%).
За студзень — чэрвень 2024 года ў Беларусі звольнена на 13,33% работнікаў больш, чым нанята — 317.182 супраць 279.859, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.
У студзені 2023 года ў эканоміцы было занята 4 млн 172,9 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 172,4 тыс., сакавіку — 4 млн 175,9 тыс., красавіку — 4 млн 163,8 тыс., траўні — 4 млн 150,7 тыс., чэрвені — 4 млн 148,1 тыс., ліпені — 4 млн 147 тыс., жніўні — 4 млн 151 тыс., верасні — 4 млн 137,9 тыс., кастрычніку — 4 млн 143, 3 тыс., лістападзе — 4 млн 140,5 тыс., снежні — 4 млн 140,1 тыс.
На 26 ліпеня на сайце Дзяржаўнай службы занятасці маецца 163 878 вакансій.
Узровень беспрацоўя, разлічаны ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы (фактычнае беспрацоўе), у першым квартале 2024 года знізіўся на 0,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з чацвёртым кварталам 2023-га — з 3,5 да 3,3%, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАгульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн тон — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства