Лукашэнка абмеркаваў з прадстаўнікамі краін СНД запланаваную на кастрычнік “сустрэчу на вышэйшым узроўні”
30 жніўня, Позірк. Шэраг міжнародных тэлефонных размоў правёў Аляксандр Лукашэнка ў свой дзень нараджэння, 30 жніўня.
Прэс-служба палітыка, якому сёння споўнілася 70 гадоў, паведаміла, што яму паступілі званкі ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Таджыкістана — Эмамалі Рахмона, Азербайджана — Ільхама Аліева, Узбекістана — Шаўката Мірзіёева.
Акрамя таго, Лукашэнка пагаварыў з намеснікам старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым (прэзідэнт РФ у 2008–2012 гадах; кіраўнік урада ў 2012–2020 гадах) і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка.
“Абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковых стасункаў і сустрэча, якая мае адбыцца на пачатку кастрычніка на вышэйшым узроўні”, — гаворыцца ў паведамленні.
Прэс-служба не ўдакладняе, пра якую сустрэчу гаворка. Разам з тым вядома, што 8 кастрычніка ў Маскве адбудзецца саміт Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка