Мінск 17:40

БАЖ узнагародзіў пераможцаў конкурсу “Вольнае слова”

Фота: "Позірк"

10 верасня, Позірк. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Вольнае слова” Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) адбылася 10 верасня ў Вільнюсе.

У намінацыі “Інфармацыйныя жанры” першае месца заняла Кацярына Кулакова з “Салідарнасці” (“Ася Булыбенко: В камеру пришел “Цербер”. Он сказал: “Анастасия не исправилась. Анастасия — предатель родины”), другое — Кацярына Палякова з “Люстэрка” (“Прошел весь п****рез и думаешь: “Твою мать, б***ь, это же не кино!” Интервью со штурмовиком “Волата” о Бахмуте, потерях, армиях РБ и РФ”), трэцяе — Вера Белацаркоўская з “Нашай Нівы” (“Як не даць сябе зламаць? Івулін — пра гатовых і не гатовых да зоны, віну перад іншымі вязнямі і карму лукашыстаў”).

Лепшым відэаматэрыялам у гэтай намінацыі стала інтэрв’ю з дызайнерам Уладзімірам Цэслерам на “Нашай Ніве” (Настасся Роўда, “ЦЭСЛЕР — пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК”).

Першае месца ў намінацыі “Аналітычныя жанры” журы прысудзіла Міхасю Пахольчыку з “Салідарнасці” (“Беларусь пыталась позиционировать себя “космической державой”, но сильно отстала от Литвы. Как так получилось?”), на другім месцы Зміцер Якубаў з “Люстэрка” (“Беларусы цяпер пераважна размаўляюць на рускай. Тлумачым, як і чаму так атрымалася і хто ў гэтым вінаваты”), трэцім — Макар Мыш з тэлеканала “Белсат” (“Кітай штурхае Лукашэнку мірыцца з Польшчай? Наколькі важны беларускі транзіт для Пекіну”).

У гэтай намінацыі лепшым відэаматэрыялам названая праца Станіслава Івашкевіча, Аляксея Марцінкевіча і Марыны Волкавай з “Беларускага расследавальніцкага цэнтра” (БРЦ) — “Зняцце санкцый з беларускага калію выратуе свет ад голаду? Разбіраемся, ці так гэта і пры чым тут “літоўскі след”.

Зміцер Бартосік з цыклам нарысаў “Зямля неабяцаная” (“Ніва”, Беласток) заняў першае месца ў намінацыі “Мастацка-публіцыстычныя жанры”, другое месца дасталася Ірыне Новік з Нrodna.life (“Уратаваць шэрагоўца Эрыка. Як пёс Насты Лойкі праехаў 1000 кіламетраў і навучыўся гаўкаць па-чэшску”), трэцяе падзялілі паміж сабою Ірына Хамрэнка-Ушакова з “Медыязоны” (“Вот посмотришь, мама, разлучат наши берега”. Как женщины с оккупированного берега Днепра спасают свои села после потопа из-за взрыва на ГЭС”) і Аксана Ленька з апублікаванымі на сайце “Салідарнасці” ўспамінамі пра цяжкае жыццё ў Баранавічах перад вымушанай эміграцыяй.

Лепшым відэаматэрыялам у гэтай катэгорыі стаў дакументальны фільм Вольгі Воранавай “Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава” (“Белсат DOC”).

Аўтарамі лепшага расследавання прызнаныя Аляксандр Ярашэвіч і Ксенія Вазнікоўцава з “Бюро” (“Спонсары раскошы. Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый”), на другім месцы Аляксей Гуліцкі з kyky.org (цыкл “Харасмэнт у ЕГУ”), трэцім — Аляксей Карпека з БРЦ (“Карумпаваны рыцар. Якімі бізнесамі валодае і навошта афармляе іх на ксяндза набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец Зайцаў”).

Падзяліцца: