Беларускія сілавікі ў Кыргызстане трэніраваліся блакаваць паселішча і знішчаць баевікоў

11 верасня, Позірк. Блакаваць населены пункт, “дзе ўмоўны праціўнік усталяваў кантроль над часткай тэрыторыі”, трэніраваліся 11 верасня падраздзяленні сіл спецаперацый (ССА) Узброеных сіл Беларусі разам з кыргызскімі, расійскімі і таджыцкімі вайскоўцамі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, гэтыя дзеянні былі часткай завяршальнага этапа актыўнай фазы камандна-штабных вучэнняў з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы “Узаемадзеянне-2024”, якія праходзяць у Кыргызстане.
У рамках гэтых жа манеўраў супрацоўнікі МУС Беларусі — спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз” і спецатрада хуткага рэагавання (САХР) — разам з батальёнам спецназа арміі Кыргызстана “Ірбіс” “вызвалілі закладнікаў і знішчылі баевікоў”.
Варта адзначыць, што вайсковыя ССА і супрацоўнікі “Алмаза”, паводле звестак праваабаронцаў і дэмакратычных сіл, удзельнічалі ў падаўленні мірных пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. САХР, верагодна, замешаны ў палітычных забойствах.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+