Мерц вітаў вызваленне палітвязняў у Беларусі — яму запярэчыў ультраправы дэпутат, фігурант карупцыйнага скандалу

14 снежня, Позірк. Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц вітаў вызваленне групы беларускіх палітвязняў.
“Гэтая навіна з Беларусі напаўняе мяне радасцю: вызваленне Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў даўно наспела і з’яўляецца поспехам для мужнай грамадзянскай супольнасці, якая змагаецца за свабоду і грамадзянскія правы. Мы на яе баку“, — напісаў канцлер у “Х”.
Яго заяву раскрытыкаваў дэпутат Бундэстага ад ультраправай партыі “Альтэрнатыва для Нямеччыны”, былы дэпутат Еўрапейскага парламента Максіміліян Кра. “Чаму ж мы заўсёды на баку нейкіх ноунэймаў у нейкіх нерэлевантных краінах? Чаму мы ні разу не на баку Германіі?” — напісаў ён у каментарах.
У 2024 годзе Кра стаў фігурантам карупцыйнага скандалу, які ўзнік вакол яго памочніка ў Еўрапарламенце, выхадца з Кітая. У расследаванні, якое правялі нямецкія журналісты, гаварылася, што дэпутат мог атрымліваць праз памочніка грошы ад кітайскіх спецслужбаў.
Увосень 2025 года памочнік быў прыгавораны да 4 гадоў 9 месяцаў пазбаўлення волі.
Сам Кра быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці для правядзення ператрусаў у яго доме і офісах. Супраць дэпутата былі высунутыя падазрэнні ў хабарніцтве і адмыванні грошай.


- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДа канца 2030 года ў Беларусі плануецца ўзвесці каля 30 аб'ектаў па перапрацоўцы адходаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

