Праз пажар на вытворчасці пад Мінскам пацярпеў чалавек

Скрыншот: відэаматэрыял МНС
20 верасня, Позірк. Адзін чалавек пацярпеў 20 верасня на пажары ў вытворчым будынку прадпрыемства “Арылон-М” у вёсцы Малінаўка (Мінскі раён), паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Мужчына шпіталізаваны.
Паводле інфармацыі МНС, будынак плошчай 1.200 квадратных метраў (30 на 40 м) гарэў адкрытым полымем. Для яго тушэння задзейнічалі 15 адзінак тэхнікі. Пажар быў ліквідаваны, але будынак з вытворчасцю вырабаў са шклапластыка знішчаны.
Згодна з апублікаванай раніцай 20 верасня зводкай міністэрства, ад пачатку года ў Беларусі адбылося 4.483 пажары — на 6,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (4.218). Загінуў 351 чалавек (325; 8%), траўмавана 468 (414; 13%).
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+