Міністр фінансаў: Заробак лекараў у паўтара раза вышэйшы за сярэдні па краіне
6 лістапада, Позірк. Зарплата лекара ў Беларусі сёння складае 150% сярэдняй па краіне, заробак настаўніка ў 2024 годзе дасягне 96%, у 2025-м — крыху больш за 100%. Аб гэтым заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў у інтэрв’ю праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1”, каментуючы прыняцце ніжняй палатай парламента ў першым чытанні праекта бюджэту на наступны год.
“Прыярытэт у нас вядомы — гэта сацыяльны вектар. Калі скласці па ўсіх бюджэтах, гэта больш за 40%, а ў мясцовых бюджэтах — гэта больш за 65%”, — адзначыў міністр.
27 кастрычніка падчас паездкі ў Мінскі раён Аляксандр Лукашэнка публічна прыгразіў пазбаўленнем дыплома выпускнікам медыцынскіх ВНУ, якія працуюць не па спецыяльнасці, адзначыўшы, што “некаторыя ўрачы ўцяклі са сваёй прафесіі і чорт ведае чым займаюцца”. “З часам мы і гэтую праблему вырашым”, — заявіў ён.
У рэспубліканскім банку вакансій на 5 лістапада была 4.841 заяўка на ўрачоў-спецыялістаў (у студзені — 4.545, у канцы леташняга чэрвеня — 3.862).
Не менш за 205 медыкаў страцілі працу па палітычных матывах, паведамляла ў лістападзе 2022 года ініцыятыва “Белыя халаты” са спасылкай на Фонд медыцынскай салідарнасці. Сама меней 17 чалавек пераследавалі ў крымінальным парадку. Мінімальны тэрмін пакарання — 1,5 года абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, максімальны — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у сістэме занята 308 тыс. чалавек. З іх непасрэдна медыцынскіх работнікаў больш за 182 тыс., у тым ліку 51,5 тыс. урачоў-спецыялістаў і 112,8 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
У арганізацыях аховы здароўя працуе каля 47,5 тыс. урачоў-спецыялістаў і 112,3 тыс. сярэдніх медработнікаў.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства