Узгоднена прызначэнне шасці намеснікаў міністраў і звыш дзесятка кіраўнікоў раённага ўзроўню
26 верасня, Позірк. Прызначэнне шасці намеснікаў міністраў узгадніў 26 верасня Аляксандр Лукашэнка, вынікае з інфармацыі яго прэс-службы.
Першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Аляксандр Ломскі (да гэтага — старшыня Нясвіжскага райвыканкама), намеснікам міністра інфармацыі — Дзяніс Язерскі (ідэолаг Гомельскага аблвыканкама), па падатках і зборах — Святлана Яськова (начальнік упраўлення арганізацыі камеральнага кантролю гэтага МПЗ), прамысловасці — Дзяніс Бакей (гендырэктар “АМКАДОР-МАШ”), юстыцыі — Валянціна Якімовіч (начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрэкспертызы нарматыўных актаў Мінюста), сувязі і інфармацызацыі — Таццяна Рускевіч (начальнік галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацбанка).
На пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця сваёй адміністрацыі Лукашэнка ўзгадніў Аляксандра Ліпніцкага (быў намеснікам начальніка).
Намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі на падставе рашэння Лукашэнкі прызначаны Глеб Шульман (былы генеральны прадзюсер).
На пасаду гендырэктара Мінскага трактарнага завода ўзгоднены Сяргей Аўраменка, вытворчага аб’яднання “Белэнерга” — Андрэй Панчанка, прадпрыемства “Белдругасчормет” — Іван Дзямідаў, рэктара Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны — Вольга Горлава.
Узгодненыя кіраўнікі гарадскога і раённага ўзроўняў. Старшынёй Віцебскага гарвыканкама стаў Аляксей Героеў; Калінкавіцкага райвыканкама — Павел Сілівончык, Веткаўскага — Раман Сяргун (Гомельская вобласць); Лідскага — Аляксандр Вярсоцкі, Свіслацкага — Андрэй Грыцкевіч, Воранаўскага — Васіль Шлык (Гродзенская вобласць); Нясвіжскага — Андрэй Ратамскі, Смалявіцкага — Мікалай Парамонаў (Мінская вобласць); Клімавіцкага — Віктар Пугач, Магілёўскага — Дзмітрый Мудрагелаў, Мсціслаўскага — Юрый Блахін (Магілёўская вобласць).
Акрамя таго, на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска (Магілёўская вобласць) узгодненая Марына Згорская.
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДаныя Белстата: За 5 месяцаў у гадавым вымярэнні цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за пяць месяцаў павялічылася на 12,9% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ многіх рэгіёнах Беларусі выпарэнне перавышае ападкі — прадстаўніца Інстытута прыродакарыстання НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


