У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ 24 чалавекі, сярод іх асуджаныя завочна
27 верасня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 27 верасня дададзена яшчэ 24 чалавекі, цяпер у спісе, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.477 пазіцый.
Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу. Пры гэтым палітзняволенай прызнаная толькі Алена Тоцкая, якой інкрымінаваны арт.3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, судовы працэс над Тоцкай пачаўся 9 верасня 2024 года. Пра прысуд не паведамлялася. У спісе МУС пазначана, што ў палітвязняволенай “судзімасць не пагашаная”.
У пералік “экстрэмістаў” унесеныя таксама людзі, якія адбываюць пакаранне: Міхаіл Галаўко, Аўдзееў Дзмітрый, Дзмітрый Патырын, Яніна Андраюк, Аляксандр Навіцкі, Аляксей Мазука, Ігар Сушко, Аляксандр Баркун, Аляксандр Бранавіцкі, Павел Красуцкі, а таксама завочна асуджаныя да пазбаўлення волі на розныя тэрміны блогеры Андрэй Павук, Вольга Павук, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, Аляксандр Чахоўскі, Ілля Салянкоў.
Таксама адзнака “судзімасць не пагашаная” стаіць насупраць прозвішчаў уключаных у спіс Віктара і Вікторыі Лазар-Жых, Уладзіміра Мароза, Аляксея Чэрнікава, Дзмітрыя Авадзень-Марчука, Юліі Краўцовай і Анастасіі Котавай.
Уключаная ў “спіс экстрэмістаў” Наталля Мікуліч знаходзіцца на прымусовым псіхіятрычным лячэнні.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+