Літва плануе яшчэ больш скараціць транспартныя патокі праз мяжу з Беларуссю

30 верасня, Позірк. Рызыкі, звязаныя з “варожай дзейнасцю Расіі і Беларусі, скіраванай супраць літоўскай дзяржавы і яе грамадзян”, падрабязна ацэненыя 30 верасня на пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па бяспецы Літвы, паведамляе прэс-служба ўрада гэтай балтыйскай дзяржавы.
Адзначаецца, што “рашэнні, якія набылі моц у сакавіку (закрыццё пунктаў пропуску Лаварышкес і Райгардас на літоўска-беларускай мяжы. — “Позірк”.), значна скарацілі колькасць выпадкаў перасячэння мяжы і транспартныя патокі”. Разам з тым на пасяджэнні камісіі “абмяркоўваліся дадатковыя захады па іх скарачэнні”, розныя дзяржорганам рэкамендавана прадставіць ураду адпаведныя прапановы.
На фоне інцыдэнтаў, звязаных з затрыманнем грамадзян Літвы ў Беларусі, удзельнікі пасяджэння ў чарговы раз “нагадалі пра дакладную рэкамендацыю, якая дзейнічае ўжо тры гады, не ездзіць у гэтую краіну праз падвышаную рызыку затрыманняў або спробаў уцягвання ў супрацоўніцтва з рэжымнымі службамі”.
Шэрагу міністэрстваў — транспарту, унутраных спраў, абароны — даручана прадставіць сумесныя прапановы па праблеме метэазондаў, “з дапамогай якіх у Літву спрабуюць перакінуць кантрабанду”.
Акрамя таго, абмяркоўвалася “далейшае ўкараненне контрмабільных захадаў на знешняй мяжы Літвы, а значыць і Еўрапейскага саюза”.
“Улічваючы розныя актыўныя аперацыі, якія праводзяцца ў розных еўрапейскіх краінах, што цвёрда падтрымліваюць Украіну ў барацьбе супраць [расейскай] агрэсіі, мэтай якіх з’яўляецца зніжэнне падтрымкі Украіны з боку грамадства і палітыкаў, абмяркоўвалася неабходнасць прапанаваць змены ў заканадаўства, якія пастрожваюць адказнасць за арганізацыю такіх аперацый або саўдзел у іх, а таксама іншыя магчымыя меры рэагавання на гэтыя дзеянні і намеры”, — гаворыцца ў паведамленні.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Цвярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Дзяржпагранкамітэт Беларусі рэгулярна паведамляе пра чаргі транспартных сродкаў на выезде ў бок Літвы.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства