Расійская журналістка завочна асуджаная за заклікі пісаць лісты беларускім “рэйкавым партызанам”
1 кастрычніка, Позірк. Рэдактар расійскага выдання Doxa Марыя Меньшыкава прысуджаная да сямі гадоў пазбаўлення волі за заклікі пісаць палітвязням, паведаміў 30 верасня медыяпраект “Сеткавыя свабоды”.
Другі Заходні акруговы вайсковы суд у Маскве прызнаў яе вінаватай паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса РФ (акт тэрарызму).
Падставай для пераследу журналісткі паслужылі дзве публікацыі, размешчаныя летам 2022 года ў сацсетцы “УКантакце”.
Адзначаецца, што ў адным паведамленні Меньшыкава заклікала пісаць лісты расіянам Дзянісу Сердзюкову, Іллі Фарберу і Дзмітрыю Ляміну, асуджаным за падпал ваенкаматаў.
У другім запісе ў сацсетцы журналістка заклікала адпраўляць карэспандэнцыі беларускім палітвязням Дзянісу Дзікуну, Дзмітрыю Равічу і Алегу Малчанаву, прыгавораных да доўгіх тэрмінаў зняволення па “справе светлагорскіх партызан”.
За кожную з публікацый Меньшыкавай прызначана па 3,5 гады пазбаўлення волі.
Падкрэсліваецца, што з 2022 года да праяў “тэрарызму” у Расіі прыраўноўваюцца публічныя паведамленні з “апраўданнем тэрарызму ў інтэрнэце”.
Працэс праходзіў завочна, бо Меньшыкава знаходзіцца за межамі Расіі.
Жыхары Светлагорска (Гомельская вобласць) Дзікун, Равіч і Малчанаў былі затрыманыя 4 сакавіка 2022 года за падпал 28 лютага на чыгуначнай станцыі “Жэрдзь — Астанкавічы” рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання.
У верасні 2022-га Гомельскі абласны суд пачаў у закрытым рэжыме працэс па справе. Абвінавачаным інкрымінавалі арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), арт.3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), арт. 356 (здрада дзяржаве), арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэкса.
27 снежня Дзікун быў прыгавораны да 23 гадоў пазбаўлення волі, Равіч — да 22, Малчанаў — да 21.
У сакавіку 2024 года Дзікуна асудзілі яшчэ на два гады зняволення паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка