Другі марафон салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё адно!” адкладзены на нявызначаны тэрмін

2 кастрычніка, Позірк. Другі марафон салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё адно!”, які планавалася правесці ў кастрычніку, адкладзены на нявызначаны тэрмін.
“Мы з камандай “21 траўня” прынялі цяжкае рашэнне паставіць марафон на паўзу. (…) На дадзены момант мы знаходзімся ў сітуацыі поўнай адсутнасці рэсурсаў (маральных, часавых) для правядзення такой працы. Мы недаацанілі ўздзеянне на нас саміх гэтых падзей, якія забралі і без таго абмежаваныя валанцёрскія сілы. Мы недаацанілі дзеянні сілавікоў, што прывяло да скарачэння партнёраў ад СМІ. Нам трэба час пераасэнсаваць тое, што адбылося, зрабіць высновы і працу над памылкамі і, магчыма, прапанаваць новы фармат супрацоўніцтва, але ўжо крыху пазней”, — заявіла журналістам адна з арганізатараў марафону, былая прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова.
Першы марафон адбыўся 29-30 ліпеня 2023 года. Было сабрана 563.101,99 еўра. Камісія плацежных сістэм склала 17.161,77 еўра. Яшчэ 200 еўра з сумы былі адкліканыя ахвярадаўцамі.
У выніку на рахунак фонду “21 траўня”, які займаўся акумуляваннем і размеркаваннем грошай, прыйшло 545.740,22 еўра і 12.180,51 еўра ў крыптавалюце. Агульная сума склала 557.920,73 еўра.
У зборы сродкаў узяло ўдзел больш за 11 тыс. чалавек, ахвяраванні дасягалі 10 тыс. еўра.
Некаторыя апаненты АПК, які ўзначальвае Святлана Ціханоўская, на падставе апублікаванай справаздачнасці абвінавацілі фонд у нямэтавым выкарыстанні сродкаў. Дырэктар фонду патлумачыла гэта тэхнічнай памылкай.
Летась 3 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць удзельнікаў марафону.
Гл. таксама па тэме:
Марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно!” дапамог больш чым 900 палітвязням — АПК
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+