Уначы ў Жлобінскім раёне пад коламі МАЗа загінуў 51-гадовы раварыст

13 снежня, Позірк. Смяротная аварыя здарылася ў ноч на 13 снежня ў Жлобінскім раёне, паведамляе тэлеграм-канал УУС Гомельскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, 58-гадовы кіроўца аўтамабіля МАЗ на 209-м кіламетры трасы М-5 (Мінск — Гомель) каля 2:20 “здзейсніў наезд на 51-гадовага раварыста, не абазначанага святлоадбіўнымі элементамі, які, папярэдне, быў на праезнай частцы ў левай паласе руху ў стане алкагольнага ап’янення”.
Адзначаецца, што ад атрыманых траўмаў раварыст памёр на месцы здарэння.
Згодна з правіламі дарожнага руху, раварыст, рухаючыся ў цемры па загарадных трасах, павінен быць у камізэльцы “падвышанай бачнасці”. Пры гэтым на ровары маюць быць ліхтары: спераду — белы, ззаду — чырвоны.
“Кіроўцам пры кіраванні транспартам трэба быць пільнымі і выбіраць такую хуткасць, якая дасць магчымасць своечасова зрэагаваць на перашкоду ў дарозе”, — прыводзіць крыніца патрабаванне Дзяржаўтаінспекцыі.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь закупіла ў Грузіі ў 31 разоў больш бульбы, чым у 2024-м — статыстыка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за 2025 год выраслі на 26,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка



