Экс-прэзідэнт Польшчы Валенса на сустрэчы з Ціханоўскай заклікаў беларусаў не здавацца

25 чэрвеня, Позірк. Пра ўдзел Святланы Ціханоўскай ў міжнароднай канферэнцыі па аднаўленні Украіны Ukraine Recovery Conference у польскім Гданьску і яе сустрэчы з шэрагам міжнародных партнёраў паведаміла 25 чэрвеня прэс-служба беларускага дэмакратычнага лідара.
Асобна згадваецца сустрэча з гістарычным лідарам польскай “Салідарнасці”, былым прэзідэнтам Польшчы і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Лехам Валенсам.
Ціханоўская падзякавала Валенсу за шматгадовую падтрымку беларусаў і адзначыла, што досвед “Салідарнасці” застаецца крыніцай натхнення для беларускага дэмакратычнага руху.
“Беларусы сёння, як і палякі некалі, шукаюць мірны выхад з крызісу і шлях да сістэмных перамен. Ваш досвед паказвае, што нават самыя моцныя дыктатуры не вечныя”, — адзначыла палітык.
Паведамляецца, што асобную ўвагу бакі надалі магчымым сцэнарыям мірнага пераходу да дэмакратыі ў Беларусі, а таксама важнасці адзінства грамадзянскай супольнасці і міжнароднай падтрымкі.
Прес-служба Ціханоўскай адзначыла, што Валенса выказаў салідарнасць з беларусамі, якія працягваюць барацьбу за свабоду, і заклікаў ні пры якіх абставінах не здавацца.
Як паведамляецца, ён таксама згадаў, што ў часы свайго прэзідэнцтва (1990–1995 гады) марыў, каб Польшча, Беларусь і Украіна адначасова сталі членамі Еўрасаюза. Ціханоўская ў сваю чаргу падкрэсліла, што гэтая мара часткова застаецца актуальнай і сёння: “Мы хочам вярнуць Беларусь у еўрапейскую сям’ю народаў і зрабіць яе добрым суседам Польшчы, Украіны і ўсёй Еўропы”.
Заяўлена, што на палях канферэнцыі Ціханоўская паразмаўляла са старшынёй Еўрапейскага савета Антоніу Коштам, кіраўніцай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен, федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, міністрамі замежных спраў Дэвідам Лэмі (Вялікабрытанія), Радославам Сікорскім (Польшча), Маргусам Цакхнам (Эстонія), выканаўцам абавязкаў намесніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях замежнай дапамогі, гуманітарных спраў і рэлігійнай свабоды Джэрэмі Левінам.
Як адзначана, у цэнтры размоў былі пытанні бяспекі, падтрымкі Украіны, ролі Беларусі ў рэгіёне — асабліва ў святле апошніх падзей у беларуска-ўкраінскіх стасунках і папярэджання, якое прэзідэнт Украіны Зяленскі накіраваў рэжыму Лукашэнкі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



