Дзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла

13 снежня, Позірк. Дзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём, 12 снежня, на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла, вынікае з праведзенага “Позіркам“ параўнальнага аналізу аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
Лакальныя экстрэмумы абнавіліся ў цэнтры і на ўсходзе краіны (агулам 12).
У прыватнасці, перапісана два рэкорды 65-гадовай даўніны: у Мар’інай Горцы (8,5 градуса вышэй за нуль супраць 7,8) і Бабруйску (7,9 супраць 7,7).
Рэкорды цяпла абнаўляліся чатыры дні запар.
У ноч на 13 снежня тэмпература апусцілася да 6-7 градусаў марозу ў паўночна-ўсходніх раёнах, адкуль пачалося ўварванне арктычнага паветра (-7,3 у Шаркаўшчыне), да 4-6 — у цэнтральных (у Мінску да -5,8), да 1-3 — у заходніх. Плюсавыя тэмпературы захаваліся на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці (+3,7 у Брэсце; +4,8 у польскай Уладаве, размешчанай непасрэдна ля мяжы з Беларуссю).
14 і 15 снежня, як вынікае з прагнозу Белгідрамета, тэрыторыя краіны будзе падзеленая паміж цёплым (захад) і халодным (усход) паветрам. У ноч на 14 снежня ад +3 да -9, днём ад +6 да -4. Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне ў сувязі з галалёдзіцай і месцамі моцным снегам ноччу.
У ноч на 15 снежня таксама ад +3 да -9, днём ад +6 да -2.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, калі ласка, карыстайцеся, гэтай)

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПалітычныя структуры павінны супрацоўнічаць з грамадскімі ініцыятывамі — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

