Мінск 19:48

Лукашэнка скіраваўся ў Расію ў дзень народзінаў Пуціна

Фота: неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі

7 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка скіраваўся ў Расію ў дзень народзінаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, якому 7 кастрычніка споўнілася 72 гады.

Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі паведамляе, што ў яго планах значыцца ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД 8 кастрычніка ў Маскве. У саміту, як сцвярджаецца, “вельмі шырокі” парадак дня: “Чакаецца, што лідары краін Садружнасці разглядзяць пытанні, звязаныя з гарантаваннем бяспекі, сферай высокіх тэхналогій, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным супрацоўніцтвам”.

У той жа час, гаворыцца ў паведамленні, праграмай “працоўнага візіту” Лукашэнкі запланаваныя “і мерапрыемствы ў рамках нефармальных зносін лідараў краін СНД”.

Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што “7 кастрычніка ўвечары будуць кіраўнікі дзяржаў СНД у прэзідэнта”.

Лукашэнка заявіў пра глыбокае разуменні Пуціным "гістарычнай місіі" Расіі

7 кастрычніка, Позірк. У Беларусі "высока цэняць паслядоўную цвёрдую пазіцыю" прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і "прынцыповы настрой на далейшае развіццё беларуска-расійскіх стасункаў саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства, якія садзейнічалі значнай актывізацыі эканамічнай інтэграцыі", заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы расійскага лідара з 72-годдзем. "Вашы глыбокае …
Падзяліцца: