Запалоненага байца палка Каліноўскага Дзюрбейку ў г. зв. “днр” завочна прыгаварылі да 14 гадоў зняволення
7 кастрычніка, Позірк. Баец палка імя Кастуся Каліноўскага Ян Дзюрбейка завочна прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму рашэннем “вярхоўнага суда” так званай “данецкай народнай рэспублікі”, паведаміла 7 кастрычніка “пракуратура” гэтага сепаратысцкага ўтварэння на анексаванай Расіяй тэрыторыі Украіны.
Адзначаецца, што 28-гадовы грамадзянін Беларусі прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 359 КК РФ (удзел найміта ва ўзброеным канфлікце).
“У судзе высветлена, што ў перыяд з лютага па ліпень 2022 года Дзюрбейка браў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных кропках баявога судотыку ў якасці найміта. За названыя дзеянні ён атрымаў узнагароду ў памеры, эквівалентным больш за 300 тыс. рублёў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней Генеральная пракуратура РФ заяўляла, што Дзюрбейка “абвешчаны ў міжнародны вышук, у дачыненні да яго судом завочна абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту”.
Варта адзначыць, што байцы Дзюрбейка (пазыўны “Тромблі”) і Сяргей “Клешч” Дзёгцеў трапілі ў палон пасля бою пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022 года. З таго часу пра тое, дзе яны і ў якім стане, невядома.
11 ліпеня 2023 года Валерый Сахашчык, які тады займаў пасаду прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, паведаміў журналістам у Вільнюсе, што, паводле яго інфармацыі, Дзюрбейка і Дзёгцеў жывыя. “Я неаднаразова размаўляў з прадстаўнікамі ўкраінскіх спэцслужбаў, якія займаюцца вяртаннем палонных. Вельмі далікатная тэма. Людзі нічога канкрэтнага не гавораць. Кажуць: “Так, мы памятаем, так, мы ведаем, мы працуем на падставе сваіх алгарытмаў”. Агулам і ўсё”, — сказаў ён.
25 ліпеня 2024 года Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Дзюрбейку і яшчэ аднаго байца палка Каліноўскага Аляксандра Думбляўскаса.
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ гэтак званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства