Мінск 18:22

За наступныя пяць гадоў Гомельская вобласць павінна “змяніцца і вонкава, і ўнутрана” — Лукашэнка

Скрыншот: відэаматэрыял неафіцыйнага тэлеграм-канала прэс-службы Лукашэнкі

12 кастрычніка, Позірк. За наступныя пяць гадоў “неабходна адаптаваць стратэгію і тактыку выкарыстання патэнцыялу Гомельскай вобласці”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка на фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2024” у гарадскім пасёлку Карма.

“Адна пяцігодка — і рэгіён павінен змяніцца і знешне, і ўнутрана, асабліва ў вытворчасці, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Вы будзеце актыўна ўдзельнічаць у новай праграме для Палесся, а таксама ўзмацнім, надамо асаблівую ўвагу чарнобыльскай праграме. Павінен даць вынік і “Адзін раён — адзін праект”.

Паколькі “клімат, кажуць, стаў мякчэйшым”, Лукашэнка прапанаваў жыхарам Гомельскай вобласці “займацца вінаградам, персікамі, кавунамі”. Паводле яго слоў, у гэтым мусіць быць асаблівасць рэгіёну: “Трэба вырабляць тое, што іншыя праз прыродныя ўмовы не могуць і на што маецца попыт”.

Спікер адзначыў, што сёння ў Гомельскай вобласці вырошчваюць да 45% агародніннага гарошку, 25% цыбулі і амаль 100% спаржавай фасолі, якія вырабляюцца ў Беларусі.

“Праца, вядома, вядзецца, але разварушваемся мы вельмі марудна, — прызнаў ён. — Трэба паскарацца. Нельга адстаць: адстанем, спынімся, крый божа, — затопчуць тыя, хто следам. А яшчэ вобласці неабходная ўстойлівасць у выніках, у эфектыўнасці працы. Трэба навучыцца ў любы сезон пры любых умовах атрымліваць надоі, прыбаўленні ў вазе, ураджайнасць на ўзроўні вышэйшым за сярэднія па краіне. Без спадаў і правалаў. Гэта задача ў тым ліку і нашай навукі, падключайце яе ўзімку”.

У духу перадвыбарнай прамовы Лукашэнка заявіў, што мэта ўладаў “ніколі не мянялася” і заключаецца ў тым, каб зрабіць Беларусь “больш моцнай, прыгожай, багатай і ўсё больш незалежнай”. “Зрабіць так, каб не толькі мы, але нашыя дзеці і ўнукі жылі на сваёй зямлі сваім розумам. Каб ніколі ніхто не адважваўся імі панукаць”, — дадаў ён.

Пахваліўшы працавітасць і патрыятызм жыхароў Гомельскай вобласці, Лукашэнка падзякаваў ім за “трапяткое стаўленне да роднай зямлі” і “падтрымку таго курсу, якім ідзе краіна”.

Лукашэнка патрабуе ад мясцовых уладаў план развіцця Гомельскай вобласці, выступае за меліярацыю

12 кастрычніка, Позірк. Планам развіцця Гомельскай вобласці пацікавіўся ў старшыні аблвыканкама Івана Крупко Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання гарадскога пасёлка Карма, дзе 12 кастрычніка праходзіць фестываль-кірмаш "Дажынкі-2024". "Узімку вы мне адкажаце, што мы будзем рабіць з Гомельскай вобласцю, — цытуе спікера яго прэс-служба. …
Падзяліцца: