Зацверджаны закон, які пазбаўляе пенсій сілавікоў, што пакінулі Беларусь

11 кастрычніка, Позірк. Закон з папраўкамі ў заканадаўства аб пенсіях для сілавікоў падпісаў Аляксандр Лукашэнка, вынікае з паведамлення яго прэс-службы.
Сцвярджаецца, што змены закона “Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і шараговага складу органаў унутраных спраў, СК, Дзяржкамітэта судовых экспертыз, органаў і падраздзяленняў па НС і органаў фінансавых расследаванняў” прыняты для “захавання ўзроўню і парадку” выплаты пенсій прадстаўнікам “органаў, якія гарантуюць нацыянальную бяспеку”, пасля “выхаду Беларусі з адпаведных міжнародных дагавораў”.
Сярод іншага ў дакуменце “вызначаныя агульныя ўмовы і парадак пенсійнага забеспячэння ў выпадках афармлення выезду для сталага пражывання за межамі Беларусі або прыбыцця для гэтага” ў беларускую дзяржаву.
У дзень ухвалення гэтага дакумента Саветам Рэспублікі, 25 верасня, член пастаяннай камісіі СР па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Валерый Гайдукевіч заявіў, што яго прыняцце з’яўляецца “адказам на дзеянні недружалюбных краін у частцы пенсійнага забеспячэння ветэранаў сілавых структур”.
Папраўкамі, паводле яго слоў, “прадугледжваюцца пэўныя льготы для тых, хто пражывае на тэрыторыі Беларусі, а хто з’язджае ў недружалюбныя краіны — яны пазбаўляюцца іх”. “Гэта тычыцца тых людзей, якія зараз прымаюць рашэнне пакінуць Беларусь. Яны павінны разумець, што пенсіяй яны забяспечвацца не будуць”, — падкрэсліў Гайдукевіч.
11 кастрычніка прэс-служба Лукашэнкі таксама паведаміла пра падпісанне паправак у закон “Аб змене законаў па пытаннях занятасці насельніцтва”, які, як лічаць улады, будзе садзейнічаць большай занятасці жыхароў краіны.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа дзевяць месяцаў беларускія санаторыі наведала каля 200 тыс. замежнікаў, пераважна з РФМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУлетку 2026 года санаторый у Друскінінкаі, які належыць Беларусі, быў загружаны амаль на 100%, у Юрмале — не працаваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


